Акрамя праваахоўных органаў вышукам займаецца валанцёрскі атрад "Анёл". Дарэчы, абодва чалавекі ў вышук атрадам былі абвешчаны ў адзін дзень.
Адна са зніклых Котава Вольга Міхайлаўна 1983 года нараджэння, пражывала ў Оршы на вуліцы Шклоўскай. Яна з'ехала на заробкі ў Маскву і з пачатку ліпеня на сувязь не выходзіла. Ёсць верагоднасць, што яна можа знаходзіцца ў мястэчку Дорахава Маскоўскай вобласці. Рост 165 сантыметраў, вочы карыя, валасы цёмныя.
Другі чалавек - Гайко Сяргей Аляксандравіч 1977 года нараджэння, пражываў у Оршы на вуліцы Астроўскага. На заробкі ў Расію ён з'ехаў яшчэ ў сакавіку мінулага года. Ёсць верагоднасць, шт оён можа знаходзіцца ў Дагестане. Рост 174 сантыметры, воты карыя, валасы русыя. З правага боку на поясе радзімая пляма.
Калі вы нешта ведаеце пра лёс і месцазнаходжанне гэтых людзей, то звярніцеся па тэлефонах: 033-6666033, 033-6666856 або ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі.