Зводка УУС паведамляе пра крадзёж, які, нажаль, даволі тыповы. Сам крадзёж здарыўся 5-га жніўня. Мужчына пусціў у госці знаёмага, які зайшоў пад вечар. А ўжо пасля сыходу знаёмага прымаючы бок заўважыў знікненне мабіьнага тэлефона "Хуавэй", кошт якога быў ацэнены міліцыяй у 310 рублёў. Падазраванага ў здзяйсненні злачынства знайшлі хутка. Гэта быў аршанец 1988 года нараджэння.
Хаця сёння ў праваахоўных органаў ёсць даволі надзейныя метады пошуку скрадзеных мабільных тэлефонаў, красці гэтыя сродкі сувязі працягваюць як у выпадковых людзей, так і - не рэдка - ва ўласных знаёмых.