У гэты дзень у касцёле святкавалі не міжнародны жаночы дзень, а з'яўленне новых святароў лацінскага абраду. Вадзім Мізер і Канстанцін Анашка, якія ў гэты дзень атрымлівалі пасвячэнне належаць да манаскага ордэну марыянаў, які і дзейнічае на Аршаншчыне, таму ў касцёле былі не толькі аршанскія вернікі, але і святары з іншых рэгіёнаў дзе працуе ордэн. Госці прыехалі з Мінску, Друі, Барысава, Жодзіна, Росіцы, а таксама Польшы і Украіны.
Высвячэнне новых святароў увогуле рэдкая здарэнне, асабліва для Оршы. І Вадзім і Канстанцін ішлі да гэтай падзеі з 2005 года.
Фота з сайту "Каталіцкі веснік"