12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Яна хоча грошай!

25.08.2017 20:28

3009 праглядаў, 1 каментар

Махлярка нават насіла жалобу па нібыта памерлых сваяках, каб ашукаць іншых людзей.

Каб разабрацца ва ўсіх абставінах справы, суду давялося прыкласці шмат намаганняў. Эпізодаў было шмат. Махлярка з Оршы паспела ашукаць шэраг людзей, у тым ліку нават сваякоў і блізкіх сяброў. Пачалося ўсё з таго, што 39-гадовая жанчына развялася з мужам, які з'ехаў жыць да родных у Менск. Будучая махлярка засталася ў Оршы з дачкой, якой на той момант было 14 гадоў. Жылі, праўда, у даволі камфортнай 3-пакаёвай кватэры. Часам колішні я сужэнцы сустракаліся, калі маці з дачкой прыязджалі адведаць тату ў сталіцу. Тады і пачаў спець мудрагелісты план. Жанчына аднойчы часова выкрала пашпарт былога мужа і з дапамогай яго аформіла ўгоду па продажу той самай трохпакаёўкі ў Оршы. А сама з дачкой перасялілася да сяброўкі, якая паверыла слязам пра няшчаснае самотнае жыццё. Ужо ў судзе высветліцца, што дакументы па продажы кватэры за 30 тысяч даляраў аформленыя з парушэннямі, бо подпіс мужа несапраўдны, а сам ён толькі падчас расследвання зразумеў, што ў яго выкрадалі пашпарт, — настолькі хітра ўсё было абстаўлена.

Але грошы хутка скончыліся ад шыкоўнага жыцця, салонаў прыгажосці і ювелірных крамаў, куды не забывала наведвацца "маці-адзіночка". А тутака якраз брат, які будаваў свой дом, падвярнуўся. Клапатлівая сястра ўпотай ад брата дала аб'яву аб продажы кватэры па нізкім кошце і ўзяла некалькі "закладаў" ад патэнцыйных пакупнікоў. Але насамрэч кватэру прадаваць не збіралася, ды і не мела на яе ніякіх юрыдычных правоў, яны належалі брату. Брат таксама не хутка даведаецца, што ж праварочвае ягоная сваячка.

Набраўшы шмат грошай у якасці "перадплаты" за кватэру, жанчына раптам знікала з сувязі. Аднойчы ёй нават заплацілі папярэдне 4 тысячы даляраў, каб яна "не сумнявалася ў сур'ёзных намерах па куплі кватэры". А пасля фіктыўна стала прадаваць канапу ў кватэры той самай сяброўкі, якая яе прытуліла, і саму кватэру сяброўкі. З адной жанчынай, якая хацела набыць кватэру, махлярка цесна пасябравала. Яна слёзна распавяла гісторыю пра здрадніка-мужа, які збег ад яе, і сказала, што хоча забыць усё і з'ехаць з Оршы ў іншы горад. Яна нават аплаціла таксоўку ў іншы горад, каб "паглядзець кватэру", якую насамрэч, вядома ж, купляць не збіралася. Аднак пасля такой складанай схемы новая сяброўка махляркі ўжо не сумнявалася ў сур'ёзнасці слоў. Але ў выніку таксама засталася ні з чым.

А яшчэ свой акторскі талент 39-гадовая крымінальная гераіня прымяніла ў пераапрананні. Яна некалькі разоў, каб надурыць сваіх ахвяраў, перапраналася ў жалобнае і распавядала гісторыі, камусьці пра смерць мамы, камусьці пра смерць былога мужа. Насамрэч ніхто не паміраў. Самае нягоднае, што махлярка залучыла ў крымінал і сваю дачку, якая некалькі разоў па просьбах маці дапамагала ёй у падманах.

Следства выявіла яшчэ адзін факт з мінулага жанчыны — яна раней ужо адказвала перад судом за скрадзеную ў сяброўкі футру. Прадаць яе і нагрэць рукі тады не ўдалося, а ў пакаранне жанчыне далі турэмны тэрмін з адтэрміноўкай выканання прысуду. Цяпер жа стала зразумела, што з такой колькасцю падманутых асоб, незаконна заробленых грошай і наогул колькасці эпізодаў махлярства, жанчына сядзе ў турму абсалютна дакладна, калі яе віна будзе даказаная. Суд устанавіў, што жанчына вінаватая і пакараў яе за махлярства, здзейсненае паўторна ў буйным памеры. Аршанка атрымала 4,5 гады зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Яе дачка дасягне паўналецця ўжо без мамы, а пакуль будзе пражываць з татам, які раней і падумаць не мог, што маючы на 22 гады болей за колішнюю жонку, не "раскусіць" яе і зразумее сапраўдны характар маці яго дачкі толькі ў судовай залі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яна хоча грошай!

Махлярка нават насіла жалобу па нібыта памерлых сваяках, каб ашукаць іншых людзей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение