21:00

+8

2 м/с

992 гПа

00:00

+6

3 м/с

993 гПа

03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

2 м/с

995 гПа

09:00

+9

3 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі году. Люты-2017

30.12.2017 21:00

2696 праглядаў, 1 каментар

"Хрушы супраць", дармаедскі дэкрэт, канцэрт "Красок", аварыя з рэактарам — "гарачыя" тэмы лютага на orsha.eu.

Другі месяц 2017 года стаў надзвычай багатым на разнастайныя падзеі. У лютым журналісты Orsha.eu паведамлялі пра шырокі спектр навакольнага жыцця. Галоўнымі героямі ўсяго лютага і, як цяпер модна казаць, ньюсмэйкерамі сталі змагары за свежыя прадукты і якаснае абслугоўванне з руху "Хрушы супраць". Адразу чатыры артыкулы пра іх дзейнасць выйшлі ў топ на нашым сайце. Самай галоўнай падзеяй з удзелам валанцёраў стаў іх скандальны прыход у Аршанскі райвыканкам, дзе работніца выканкаму Іна Хамутоўская не назвала сваіх імя і пасады, але і спрабавала выставіць маладых людзей за дзверы. Такія паводзіны прадстаўніцы мясцовай улады абурылі гараджанаў, якія масава ў сацыяльных сетках і ў каментарах на нашым сайце сталі на абарону валанцёраў. Былі і спробы апраўдаць спадарыню Хамутоўскую, але ўцямнага адказу, чаму яна паводзіла сябе такім чынам, ніхто не атрымаў. Дарэчы, гэтая гісторыя можа паўплываць на кар'еру Іны Хамутоўскай. Пасля свайго прыходу да кіраўніцтва горадам і раёнам Аляксандр Пазняк заявіў, што пазней вырашыць, хто застанецца працаваць у выканкаме, а хто будзе адтуль звольнены.

Зрэшты, крытыкавалі "Хрушаў" не толькі у выканкаме і не толькі ў грубай форме. Вельмі папулярным стала відэа, на якім ахоўнік крамы "Алмі" ў 1-м мікрараёне Міхаіл Говараў тлумачыў "Хрушам", чаму яны дзейнічалі няправільна падчас рэйду ў краму. Акрамя таго, багата праглядаў сабраў і матэрыял, на якім "Хрушы супраць" знайшлі ажно тры вазы пратэрмінаваных прадуктаў у краме "MartInn". Верагодна, як "Алмі", так і "MartInn" выправіліся, бо затым гучных скандалаў з імі ўжо не было.

Натуральна, надзвычай гарачай тэмай стаў славуты "Дэкрэт № 3", які прадпісваў беспрацоўным плаціць вялікі падатак дзяржаве. Як нярэдка здараецца ў нашай краіне, апавяшчэнні пра аплату атрымалі і тысячы людзей, якія ніяк не маглі быць "дармаедамі", бо з'яўляліся студэнтамі, пенсіянерамі, знаходзіліся ў дэкрэтным адпачынку. Былі і вусцішныя выпадкі, калі квітанцыі з патрабаваннем аплаціць штраф прыходзілі памерлым некалькі гадоў таму людзям. Прабачэнняў за гэта ўлады нікому так і не прынеслі. Незадаволенасць адсутнасцю якой-кольвечы працы ці неабходнасцю рабіць на нізкааплочваемых, альбо ехаць на заробкі за мяжу (найперш у Расею), вылілася ў масавы пратэст супраць "рабаўніцкага дэкрэту". Тэма была на вуснах дзясяткаў тысяч аршанцаў, таму вялікую цікавасць выклікала наведванне жыхарамі нашага горада пратэстнай акцыі ў Віцебску. Аршанская ж акцыя адбудзецца толькі ў сакавіку.

Не застаўся па-за ўвагай Orsha.eu і візіт у наш горад куміраў мінулага — менскага гурта "Краски", які на пачатку 2000-х заваяваў мільёны прыхільнікаў не толькі ў Беларусі, але і па ўсім СНД, найперш у Расеі. Ды што там — гурт выступаў нават у Ірландыі! Карэспандэнты нашага сайту наведалі канцэрт "Красок" у клубе "Баба-Яга", а перад выступам узялі эксклюзіўнае інтэрв'ю ў музыкаў гурта і прадусара калектыва. Рэдакцыя сайту атрымала добрыя пажаданні сабе і сваім чытачам.

Не прайшла міма нашай інфармацыйнай стужкі і аварыя з рэактарам для Беларускай АЭС. У рукі нам трапіла тэлеграма, якая сакрэтна рассылалася па аддзяленнях чыгункі, у тым ліку і аршанскай, дзе патрабавалася выявіць і пакараць вінаватых. Скандал абмяркоўваўся ва ўсіх беларускіх незалежных медыя, нам сваім расследваннем таксама ўдалося ўнесці лепту ў інфармацыйнае поле. Улады спрабавалі замаўчаць праблему, як гэта часта рабілі яшчэ савецкія чыноўнікі. Але дзякуючы пільным грамадзянам і журналістам гэтага зрабіць не ўдалося.

Нарэшце, яшчэ адной важнай тэмай у лютым сталі кошты. Мы з дапамогай смаленскіх калегаў разбіраліся, дзе танней набыць прадукты харчавання — ў Оршы ці ў Смаленску. Вынікі можна прачытаць у тэксце і ў адмысловай табліцы.

Чытайце нас і ў сцюжу, і ў люты мароз!

Вынікі-2017. Студзень

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі году. Люты-2017

"Хрушы супраць", дармаедскі дэкрэт, канцэрт "Красок", аварыя з рэактарам — "гарачыя" тэмы лютага на orsha.eu.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение