Найбольш стабільным намеснікам застаецца Сяргей Мікалаевіч Пац. На пасадзе намесніка старшыні выканкаму ён знаходзіцца з часоў Лісоўскага і пры двух наступных старшынях выканкаму крэсла не мяняў. Вось ужо чацверты мэр, пры якім Пац курыруе пытанні эканомікі, камунальнай гаспадаркі ды прамысловасць.
Іншыя ж намеснікі мяняюцца. Так, цяпер з пасады сыйшоў доўгажыхар выканкаму Алег Смірноўскі. Ён пачынаў выканкамаўскую кар'еру з начальніка аддзела моладзі, дзе быў даволі доўгі тэрмін. Пры Лісоўскім быў прызначаны намеснікам старшыні - тады ён быў самым маладым намеснікам - і курыраваў пытанні моладзі, культуры, ідэалогіі, спорту ды г.д. Цяпер на яго месца прызначаны былы кіраўнік арганізацыйна-кадравага аддзелу Віктар Сцяпанавіч Калачоў.
Падвышэнне атрымаў былы галоўны архітэктар раёну Канстанцін Ігаравіч Селіванаў. Курыраваць ён будзе сферу дзейнасці адпаведную сваёй былой пасадзе: будаўнічая сфера, сувязь, транспарт і камунікацыі, дарожная гаспадарка і г.д.
Для пасады начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва пакуль падыходзячай кандыдатуры не знойдзена. Выконвае абавязкі начальніка Вольга Аляксандраўна Латышава.
Яшчэ адным зацверджаным намеснікам стаў Уладзімір Віктаравіч Матвееў, якому дасталіся пытанні сельскай гаспадаркі.
Юрий Конышко
Вот если смотреть Пац и про экономику и про коммунальное и промышленность так всё это и привело Оршу к РУИНАМ И ПЕПЛУ полагаю то что покрасили немного дороги и тротуары выложили это же вся страна на дожинки работала а вот то что он должен был при приватизации жилья подходить ответственно а тут вот нет этого если приватизировали такие дома которые в 2015 г. прожив 23 года в квартире получив бесплатно в 1991г. то пришлось заплатить в то время 5о тыс. долларов если сейчас на 10 квадратов стоит новая дешевле продолжение