Пра тое як аршанскія супрацоўнікі міліцыі знайшлі Талачынскага вора распавядае сайт абласной міліцыі. Дарэчы, знайшлі яго хутка - 21 студзеня ў міліцыю звярнулася жанчына, якая стала ахвярай вора, а ўжо 25 студзеня міліцыянты распавялі пра свой поспех. Насамрэч, такія дробныя крадзяжы з вёсак і лецішчаў раскрываюцца складана, але тут усё атрымалася.
Такім чынам, 21 студзеня было абкрадзена лецішча ў вёсцы Ніжняя Веравойша. Невядомы разбіў вакно ў доміку пенсіянеркі і скраў масляны абагравальнік, будаўнічыя матэр'ялы, інструманты і падаўжальнік на 50 метраў. Рэчы былі пераважна старымі і ацанілі суму накрадзенага міліцыянты ўсяго ў 300 рублёў. Такімі дробнымі крадзяжамі займаюцца зачастую людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ужываюць алкаголь і г.д., а галоўнае, каб рэгулярна мець сродкі на бухло, яны не спыняюцца на разавых крадзяжах, а робяць гэтыя крадзяжы рэгулярна. Міліцыянты пачалі аналізаваць свае ж зводкі ў пошуку падобных крадзяжоў. І знайшлі: падобны крадзяж - з аднолькавым "почаркам" - раней адбыўся ў суседнім Талачынскім раёне. У выніку быў затрыманы 43-гадовы мужчына, які нядаўна вярнуўся з турмы. Як падцверджанне яго прыналежнасці да крадзяжоў - у яго ў доме былі знойдзеныя некаторы рэчы з Ніжняй Веравойшы.