Здарэнне адбылося яшчэ 12 кастрычніка мінулага года, малады чалавек вёз у Віцебск сваіх сябровак і па дарозе каля Высокага перавысіў хуткасць, што і зафіксавала ўсталяваная тут камера. Па дарозе назад ён зноў перавысіў хуткасць і вырашыў пазбегнуць пакарання. Варынт быў адзін - забраць з сабой камеру і дома дастаць з яе карту памяці. Праблема толькі ў тым, што насамрэч аніякай карты памяці ў такіх камераў няма. Яны адразу ў рэжыме онлайн перадюць інфармацыю ў Мінск. Гэтага мужчына не ведаў, ён прычапіў трос да камеры, другі канец прывязаў да машыны і ірвануў. Дома камера падверглася ўздзеянню шліфавальнай машынкі, а раніцай за мужчынам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
Ёсць і яшчэ адзін нюанс справы. Як паведаміла генеральная пракуратура, усе такія камеры звязаныя паміж сабой і калі ламаецца адна, то адключаецца ўся сістэма фіксацыі парушэнняў па краіне. Цэлы дзень ДАІ не магло нікога аштрафаваць у онлайн рэжыме.
На днях адбыўся суд над парушальнікам. Ён добраахвотна кампенсаваў кошт камеры, апоры і кабеля ў памеры 2.300 рублёў, але ўсё адно атрымаў штраф у памеры 1.275 рублёў. А каб больш мужчына не патрапляў у такія не прыемныя сітуацыі, у яго канфіскавалі аўтамабіль.