21:00

+14

3 м/с

991 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+11

5 м/с

988 гПа

06:00

+9

4 м/с

987 гПа

09:00

+13

5 м/с

986 гПа

Беларусь, Культура

Аршанцы заблакавалі сацыяльную сетку

04.05.2019 07:36

4649 праглядаў, 2 каментара

З-за песні аршанцаў расейцы цяпер не могуць выйсці на папулярны музычны сайт

Сайт Last.fm пазіцыянуе сябе як музычная сацыяльная сетка. Адпаведна любы можа на пэўных умовах загрузіць туды музыку, паслухаць яе ці пагаварыць на калямузычныя тэмы. На тое, што гэты сайт больш не даступны з тэрыторыі Расіі звярнула беларускае выданне "Наша Ніва". Хаця рашэнне пра блакіроўку рэсурса было прынята судом у Расіі яшчэ 24 верасня мінулага года, заблакаваны сайт стаў з 2 траўня гэтага года.

Прычына блакіроўкі - размяшчэнне на сайце песні аршанскага гурта Apraxia "Русь, проснись!". Песня гэтая ў Расіі была ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх матэр'ялаў. Сам гурт Apraxia ужо не зразумела ці існуе, ці не. Некалькі год таму яны перайменаваліся ў "Молат" і даўно пра іх канцэртную дзейнасць нічога не чуваць. Apraxia - гурт з Оршы створаны яшчэ ў 90-я гады. За час свайго існавання яны некалькі разоў мянялі сваю "ідэалогію". Былі ў іх альбомы з яўным сатанінскім ухілам, песні пра язычніцкіх багоў, а потым хлопцаў пацягнула ў фашызм. Некаторыя з іх, нават, сталі сябрамі расейскай фашысцкай арганізацыі Рускае нацыянальнае адзінства, якое і зараз легальна дзейнічае ў двух выглядах у суседняй краіне. Песні "Молата" сталі меньш радыкальнымі, меньш фашыстоўскімі, а часта і беларускамоўнымі. Гэта не першы раз калі размяшчэнне песні Apraxia становіцца повадам для скандалаў для тых, хто іх размесціў. Яшчэ ў пачатку 2000-х ледзь не быў сарваны выпуск зборніка беларускай цяжкай музыкі "Hard Life - Heavy music". Тады шэраг гуртоў адмовіўся давай свае песні для зборніка, "каб не быць на адной касеце з фашыстамі" - з-за таго, што ўкладальнікі туды ўключылі адну з песняў аршанскага гурта.

Праўда, удакладняе "Наша Ніва" са спасылкай на расейскае выданне "Антизапрет" быў і яшчэ адзін повад для блакіроўкі Last.fm - песня барда Цімура Мацураева. Ён удзельнік абедзвюх чачэнскіх войнаў і сваімі песнямі ўсхваляе тых хто ваяваў за незалежнасць Чачні, заклікае да далейшай барацьбы супраць Расейскай імперыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанцы заблакавалі сацыяльную сетку

З-за песні аршанцаў расейцы цяпер не могуць выйсці на папулярны музычны сайт

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение