Фестываль-конкурс «Арена Star» праходзіў 17 лютага ў мінскім ДК "МАЗ". Агулам на яго з'ехаліся 18 калектываў з усёй краіны. Прадстаўлена было 82 нумары ў розных жанрах у 6 узроставых катэгорыях. Наш горад прадстаўляла 17 маладых (ад 6 да 15 гадоў) акртыстаў з цыркавой студыі "Фантазёры".
Не будзем апісваць як праходзіў сам конкурс, пяройдзем адразу да вынікаў. Такім чынам, у "Фантазёраў": Тры другіх месцы, чатыры першых месцы, за нумар "Сняжынкі" у выкананні Міланы Катлоўскай, Паліны Казінец і Алісы Кулік (дзяўчынкам 6-7 гадоў)- першае месцы і адмысловы прыз. А як вы думаеце каму дасталося гран-пры фестывалю? Канешне, таксама нашым! Яго атрымала Паліна Балашэнка за нумар "Чудак".
Віншуем маленькіх пераможцаў!!!!!!!!