У некаторых кнігах апісваецца гульня пад назвай "жывыя шахматы", Людзі, найперш дзеці, у савецкі час у парках Кіева, Тбілісі, Масквы, Харкава і іншых гарадоў апраналіся пад шахматныя фігуры, рабіліся турамі, сланамі, коньмі і пешымі і разыгрывалі цэлыя партыі? Кіравалі іх перамяшчэннямі па дошцы, намаляванай на асфальце, абазнаныя шахматныя майстры. Падобныя гульні былі больш відовішчнымі дзякуючы такой візуалізацыі, чым перастаноўка фігур на маленькай дошцы. Натуральна, ажыццяўлялася ўсё паводле сапраўдных правілаў гэтай старажытнай гульні. Каб людзі, апранутыя фігурамі, доўга на дошцы не затрымліваліся, быў строгі кантроль часу, партыя была не класічнай, а бліцам.
Падобную партыю можна разыграць і ў Оршы насупраць чыгуначнага вакзала. Тут, каля Аддзялення дзённага перабывання інвалідаў (вул.Дзяржынскага, 5А), можна таксама зрабіць нешта падобнае, бо тут намаляванае вялікае шахматнае поле. Тэрыторыя, апрача такой незвычайнай шахматнай дошкі, мае і іншыя ўпрыгажэнні. Гэта сапраўды выглядае незвычайна і па-вынаходніцку. Верагодна, і патлумачыць простыя, і адначасова не вельмі лёгкія правілы шахмат на такой дошцы таксама можна, асабліва, калі жывеш на верхніх паверхах.