Гісторыя гэтая доўжыцца ўжо не адзін год. Вуліца Чарнышэўскага для жыхароў вуліцаў, якія знаходзяцца бліжэй да Аршыцы была зручнай транспартнай артэрыяй, каб дабрацца да Еўраопта, вуліцы Леніна і г.д. Але потым тут з'явіўся дом з адрасам Чарнышэўскага 58 і тады ўчастак Чарнышэўскага каля гэтага дома (ад 1 мая да Казлоўскага) перагарадзілі. Цяпер жыхарамшэрагу вуліцаў даводзіцца рабіць даволі не малы круг, каб выехаць з адной часткі Чарнышэўскага на іншую частку той жа вуліцы. Можна было б зразумець і жыхароў дамоў па адрасе Чарнышэўскага 56 і 58 - дарога праходзіла б у іх пад вокнамі. Можна было б зразумець, калі б самі жыхары гэтых дамоў у сябе ж пад вокнамі не ўчынілі б паркоўку.
Чарговы раз аўтааматары прыватнага сектару - адразу некалькі вуліцаў - напісалі свой зварот да ўладаў з просьабй аднавіць рух па Чарнышэўскага. Але і на гэты раз ім прыйшла адмова - вуліца Чарнышэўскага так і застанецца разарванай.