1 USD
= 2.04 BYN
1 EUR
= 2.26 BYN
10 PLN
= 5.19 BYN
10 CNY
= 2.88 BYN
100 RUB
= 3.20 BYN
100 UAH
= 8.36 BYN
15:00

+9

4 м/с

996 гПа

18:00

+7

3 м/с

996 гПа

21:00

+3

2 м/с

996 гПа

00:00

+3

1 м/с

996 гПа

03:00

+2

3 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

"Не чытаеш? Падпішыся!"

25.05.2019 17:12

1497 праглядаў, 16 каментароў

Аршанскіх міліцыянтаў прымушаюць выпісваць газеты, якія яны выпісваць не хочуць (+ фота).

Цэлы шэраг ведамасных выданняў у Беларусі распаўсюджваецца па прымусовай падпісцы. Таксама прымусовая падпіска забяспечвае высокія наклады прапрэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссия". Выданні "Юный спасатель", "Настаўніцкая газета" і іншыя ўжо шмат гадоў існуюць выклюна дзякуючы прымусовай падпісцы на іх. І калі настаўнікаў ці лекараў у чарговы раз кранаюць, патрабуючы выпісаць газету на чарговае паўгоддзе, ад іх нярэдка можна пачуць, што салодка ў Беларусі жывуць толькі міліцыянты і чыноўнікі. Але не — на міліцыянтаў таксама аказваецца ціск па падпісцы, бо згары спускаюцца ўказанні і лічбы, на якія кожны аддзел павінен выпісаць выданні ад ведамства.

Праблемай зацікавіўся тэлеграм-канал NEXTA, які здабыў дакументы, якія пацвярджаюць прымусовы характар падпіскі на газеты. Вось, што піша аўтар каналу:

Мы писали о принудительной подписке на издание Минобороны "Белорусская военная газета", получать которую в свой почтовый ящик обязан каждый отечественный военный. И это притом, что советский дефицит нормальной туалетной бумаги давно остался в истории. МВД от военных ничуть не отстает — точно так же принудительно впаривает своим сотрудникам ведомственную газетёнку "На страже", журнал "Милиция Беларуси" а вдобавок ещё и региональные, которые у каждого областного УВД свои. Как это выглядит — смотрите в прилагаемом распоряжении для служебного пользования. В итоге вместо того, чтобы бороться с преступностью и коррупцией, белорусские милиционеры занимаются подпиской на какую-то ерунду (благо, хоть не читают).

Такім чынам, на Аршанскі РАУС спушчаны канкрэтныя лічбы. На газету "На страже 02" мае быць не меней за 102 падпісанты, 115 на "Милицию Беларуси", 30 на індывідуальную падпіску на "Віцьбічы", 10 на "Витебские вести", і як мінімум 1 чалавек з Аршанскага РАУС (ці сам аддзел) абавязаны, згодна з дакументам ад начальства, выпісаць газеты "Советскую Белоруссию", "Республику", часопісы "Планета" і "Спецназ".

Асобны "цыркуляр" пайшоў і на Аршанскі аддзел унутраных спраў на транспарце. "На страже 02" — 48, "Милиция Беларуси" — 8, "Віцьбічы" індывідуальная — 10, "Витебские вести" — 2, выпісаць газеты "Советскую Белоруссию", "Республику", часопісы "Планета" і "Спецназ" павінен як мінімум 1 чалавек.

Такім чынам, нават міліцыянты, якіх у Беларусі рэкордная колькасць у параўнанні з усёй Еўропай, і якія даўно сталі адным з сімвалаў улады Аляксандра Лукашэнкі, таксама, як высвятляецца, знаходзяцца ў паднявольным стане па шэрагу пытанняў і пад пагрозай страты працы ці іншых спагнанняў выпісваюць газеты і часопісы, якія яўна мелі б значна меншы наклад, чым маюць сёння.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

На якой мове варта рабіць абвесткі ў грамадскім транспарце Оршы?

Обсуждение новости: "Не чытаеш? Падпішыся!"

Аршанскіх міліцыянтаў прымушаюць выпісваць газеты, якія яны выпісваць не хочуць (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение