Пустыр каля Рэмзавода нярэдка прыцягваў увагу аршанцаў — сюды звозілі снег з гарадскіх дарогаў, што забрыджвае глебу, сюды звозілі абрэзанае галлё з дрэваў і тут жа яго палілі, сюды звозілі, нават, будаўнічае смецце сляды якога і сёння ёсць на пустыры. Атрымліваецца, што — хай сабе і ў прамысловай зоне, якая мяжуе з могілкамі — мы атрымалі яшчэ адзін сметнік, які забруджвае горад і не толькі візуальна.
Нарэшце з’явілася хоць нейкая рацыянальная магчымасць выкрастання гэтай пустой плошчы. Цяпер на кавалку пустыра будзе яшчэ адна аўтамойка. Канешне, мойка зойме толькі частку тэрыторыі, але і гэта ўжо паспрыяе таму, што зусім безкантрольна сюды смецце звозіць не будуць.
Дарэчы, за апошнія пару год ў Оршы адчынілася адразу некалькі аўтамоек і, бачна, попыт на іх не падае.