З 21 па 30 чэрвеня Менск будзе прымаць Еўрапейскія гульні. Уласна сталічных сілаў на падрыхтоўку падзеі не хапае, таму на шэраг аб’ектаў прывозяць работнікаў з іншых гарадоў. У тым ліку дапамагаюць рыхтаваць Еўрапейскія гульні і аршанцы. Як стала вядома нашаму сайту, ужо некалькі разоў у Менск прысылалі брыгады аршанскіх чыгуначнікаў рознай спецыялізацыі. Пасля выканання работ цягам, у сярэднім, тыдня, людзей адпускаюць дадому, але дадатковых выходных не даюць, ужо па прыездзе неабходна ісці на працу зноў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у перыяд правядзення саміх Еўрапейскіх гульняў у Оршы будуць умацаваныя посты ДАІ, патрулі, хаця да месца правядзення спаборніцтваў больш за 200 км. Акрамя таго, не выключаюцца і новыя «камандзіроўкі» ў сталіцу работнікаў з Оршы. Была інфармацыя і пра тое, што аршанскіх кіроўцаў аўтобусаў прышлюць у Менск на перыяд правядзення спаборніцтваў, каб працаваць на транспарце для ўдзельнікаў і гасцей гульняў, аднак яна пакуль не пацвердзілася. У канцы траўня ў Оршы прайшоў этап перадачы эстафеты агню спаборніцтваў.
Варта адзначыць, што спартовая значнасць Еўрапейскіх гульняў дзяржаўнымі медыя моцна перабольшаная. Праграма змаганняў тут вельмі адрозніваецца ад алімпійскай, шэрагу звыклых і прэстыжных відаў спорту, як, напрыклад, плаванне, тут проста няма. Толькі для
І Еўрапейскія гульні прыняў Азербайджан, а ІІ Гульні мелі прыняць Нідэрланды, але ўрад гэтай краіны, падлічыўшы ўсе «за» і «супраць», пастанавіў адмовіцца ад змаганняў, якія прынясуць адно страты бюджэту. І толькі тады ідэю правядзення гульняў падхапіла Беларусь. Спартовыя эксперты, у прыватнасці Сяргей Южык з газеты «Прессбол», ужо заявілі пра немэтазгоднасць Еўрапейскіх гульняў — арганізатарам не ўдалося прадаць за прыстойную суму тэлеправы на паказ спаборніцтваў, а з бюджэту на арганізацыю пайшлі велізарныя грошы, пры тым, што дзясяткаў тысяч гледачоў на гульнях не будзе, ажыятажу вакол квіткоў не назіраецца. Больш за тое, ужо зафіксаваныя факты прымусу бюджэтнікаў да куплі квіткоў на Еўрагульні.