На дадзены момант на ўсіх беларускіх сайтах для таго, каб каментаваць патрабуецца рэгістрацыя — такое патрабаванне закона. З пераходам на новы інтэрфэйс мы таксама ўвялі рэгістрацыю для каментатараў. У нашым выпадку зарэгістравацца на сайце цяпер можна праз сацыяльныя сеткі. Для гэтага ў правым верхнім вуглу любой са старонак сайта трэба націснуць «Увайсці на сайт». Сайт запрапануе вам тры сацыяльныя сеткі праз якія можна зарэгістравацца — «Укантакце», «Аднакласнікі» і «facebook». Звярніце ўвагу, што рэгіструючыся на сайце вы прымаеце ўмовы карыстальніцкага пагаднення.
Пры тым, што была ўведзена рэгістрацыя, але прэмадэрацыя каментароў усё адно застаецца. То бок пасля таго як вы напісалі каментар, адміністратары яшчэ будуць разглядаць ці не парушае ён законаў, ці не ўтрымлівае хлусні і абразаў і толькі пасля гэтага каментар будзе апублікаваны. Мы разумеем, што ўвядзенне такіх правілаў не надта зручна для нашых чытачоў і каментатараў. З іншага боку каментары цяпер павінны стаць больш інтэлегентныя, без абразаў і хлусні.