8 чэрвеня ў гадзіну ночы ў службу выратавання Оршы паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы вішнёвай у вёсцы Вялікая Міцькаўшчына Аршанскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне даху дома.Гаспадар дома, 1964 года нараджэння, і яго госця, 1964 года нараджэння, на момант узнікнення пажару знаходзіліся ў доме, пакінулі яго самастойна, не пацярпелі.
Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар.
У выніку пажару ў доме знішчаны столевае перакрыцце, дах, пашкоджаны сцены, маёмасць, таксама знішчаны хлеў.
Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — падпал неўсталяванай асобы.
Інфармацыя сайта МНС