Пра гэта міліцыя паведаміла сёння. Сапёры абследвалі дно ракі на месцы гарадскога пляжу і змаглі дастаць адтуль 6 артылерыйскіх снарадаў калібра 75 і 152 міліметры, а таксама мінамётную міну і гранату Ф1.
Менавіта з-за падазрэння на снарады пляж быў ачэплены супрацоўнікамі мііліцыі некалькі дзён. Пры гэтым калі дно ракі абледвалі 10 чэрвеня вадалазамі, то снарадаў знойдзена не было. Хаця пляж быў зачынены, нават, для прахода пешаходаў, у некалькіх метрах ад пляжу купацца дазвалялася.