Зараз на месцы парка толькі арыгінальная скульптурная кампазіцыя, якая і паведамляе, што тут - на вуліцы Савецкай - будзе новы парк. На месцы дзе да Дажынак стаялі дамы прыватнага сектару закладзены новыя сцежкі ўздоўж якіх і будуць высаджаны новыя дрэвы. Да, дрэваў пакуль у парку няма, па ідэі парку, дрэвы тут будуць высоджваць сямейныя пары ў гонар значных падзеяў у сваёй сям'і - гэта можа быць або вяселле, або нараджэнне дзіцёнка.
Сама ідэя парку не арыгінальная - сёння такія паркі ўжо закладзены ў Мінску, Гродна, Віцебску і Гомелі.