Ваенкаматы хаця і асблугоўваюць вайсковае ведамства, але кіруюць імі мясцовыя выканкамы, адпаведна, і за памылкі прызыўных камісіяў адказваюць мясцовыя ўлады. На талачынскі выканкам у суд падала адна з вайсковых частак размешчаных у Мінскай вобласці. У частку быў прызваны хлопец з Талачынскага раёна, які пад час службы паскардзіўся на стан здароўя. У частцы жаўнера абследвалі яшчэ раз, прызналі не годным да службы ў мірны час і камісавалі.
Камісаваўшы хлопца, вайсковая частка абвінаваціла мясцовы ваенкамат у няпоўным абследванні. Прычым кепска абследвалі яго мясцовыя стаматолагі. Праўда адказчык ў судзе спрабаваў даказаць, што хвароба ў хлопца з’явілася пад час службы. Улічваючы, што на хлопца як на вайскоўца дзяржава ўжо паспела патраціць грошы, то Міністэрства абароны палічыла гэта шкодай нанесенай недобрасумленннай прызыўной камісіяй. За гэта Талачынскі выканкам цяпер павінен кампенсаваць 1.855 рублёў 35 капеек на карысць вайскоўцаў і 629 рублёў ды 55 капеек судовай пошліны.
Падобны прысуд атрымаў і Віцебскі выканкам, але там сума кампенсацыі трохі меньшая.