Новы палігон для смецця ў Аршанскім раёне павінен з’явіцца за 1,8 кіламетраў ад вёскі Белева. Плануецца, што на гэты палігон будзе звозіцца каля 60.000 тонаў адкідаў у год з Аршанскага, Талачынскага і Дубровенскага раёнаў. Пры гэтым, палігон будзе даволі сучасным і акрамя звыклага захоўвання адкідаў смецце будзе часткова перапрацоўвацца — яно будзе сартыравацца і перапрацоўвацца. Частка адкідаў будзе ісці для здабычы энэргіі, другаснага выкарыстання будаўнічых адкідаў і перапрацоўку бітума для новага выкарыстання для асфальтавання вуліцаў і пакрыцця дахаў.
Ужо зараз ідзе грамадскае абмеркаванне праэкту і з дакумантамі па будучым палігоне можна азнаёміцца на сайце выканкаму. А прэзентацыя плану пройдзе 25 чэрвеня а