Ужо чатыры гады два разы ў месяц у Оршы збіраюцца каманды, каб вызначыць хто ж з іх лепш валодае эрудыцыяй і логікай. Напачатку гэта была агульнарэспубліканская «Мазнабойна», а пазней з’явіўся і ўласны мясцовы прадукт — «Бітва розумаў». А кожны чэрвень інтэлектуальныя гульні праводзяць «Лігу чэмпіёнаў» — асаблівая гульня ў якой удзельнічаюць тыя каманды, якія хоць раз займалі першае месца напрацягу сезона. У гэты раз такіх камандаў набралося 7: «By.Лён» — 6 пермогаў за сезон, «Азяблая вавёрка» — 8 перамогаў, «Анархія» — 2 перамогі. І па адной перамозе ў камандаў: «Звяз», «План Б», «Пальцем в небо», «Noвая команда». Паралельна ў той жа гульне ў асобным заліку ішлі 8 камандаў, якія не мелі перамогаў у сезоне.
Гульня была на рэдкасць непрадказальная. Галоўныя прэтэндэнты на пермогу — паводле статыстыкі сезонных гульняў — «Азяблая вавёрка», «By. Лён» і «Анархія» стартанулі з ненадта высокімі вынікамі. З 11 магчымых балаў набралі не больш за 7 («вавёркі»), By. Лён — 5 балаў, Анархия — 4. Дарэчы, 4 балы — самы маленькі вынік за першы тур акрамя «Анархіі» атрымаў яшчэ і «Звяз». Здавалася б, усё так і застанецца — вавёркі і лён зноў зоймуць першыя месцы, як найбольш моцныя каманды, а самая цікавая гульня разгарнецца вакол трэцяга. Але ж не! Ужо ў другім туры найбольш балаў атрымаў Лён, Звяз і Новая каманда. ТРэці тур таксама застаўся за Звязам, які абагнаў лідзіруючых Вавёрак аж на тры балы (а ў папярэднім туры на 2,5). У трэцім туры свой поспех замацавалі Звяз, Вавёркі і Лён — яны і сталі лідарамі першай паловы гульні. Першае месца на гэтым этапе заняў «By. Лён», усяго на 0,5 балаў ад іх адстаў «Звяз» і толькі на трэцім месцы «Азяблая Вавёрка».
А, вось, у другім этапе гульні ў кожным туры найбольшы бал атрымлівала каманда «Анархія». З кожным турам анархісты атрымлівалі на 1 бал больш за бліжэйшых супернікаў, што дазваляла ім паступова падымацца ў турнірнай табліцы. Высокія вынікі атрымлівалі і іншыя лідары гульні — «Азяблая вавёрка» адыграла ў «Звяза» 1 бал, а «By.Лён» наадварот прайграў 1 бал «Звязу» і такім чынам апусціўся на дрёгое месца.
Але самую вялікую нечаканасць прынёс апошні тур — бліц: 8 пытанняў за якія можна атрымаць 36 балаў. Ва ўмовах, калі паміж лідарамі розніца ў балах была ў
Цяпер на лета «Бітва розумаў» сыходзіць на вакацыі і за два застаўшыхся летніх месяцы адбудзецца толькі адна, так званая «Чорная гульня».
На фота: чэмпіёнскі кубак
На фота: усе ўдзельнікі гульні
На фота: адзін з лепшых капітанаў сезона з адмысловым прызам
На фота: каманда «Анархія»
На фота: каманда «Звяз»
На фота: вынікі чэмпіёнскай гульні і звычайнага заліку