Канешне, 3 ліпеня найбольш яркія мерапрыемствы пройдуць у Оршы. Яны распачнуцца а 10-00 традыцыйным мітынгам, а скончацца а 23-00 салютам. Але гэтае свята будуць адзначаць і ў меньшых населеных пунктах раёну.
Самыя раннія смерапрыемствы распачнуцца а 9-00 у Вусце і Высокім - тут каля мясцовых вайсковых помнікаў адбудуцца мітынгі. А 10-00 мітынгі і ўскладанні кветак распачнуцца ў Задроўі, Забалацці, Пішчалава, Юрцава, Міцькаўшчына. А 10-30 мітынг стартуе ў Копысі. А 11-00 у вёсках Старь, Стайкі, Клюкаўка. У 12-00 у Межава і Зубава. А самы поздні мітынг распачнецца а 13-00 ў Ларынаўцы.
Не толькі мітынгі пройдуць у мястэчках раёна. У Арэхаўску а 10-30 распачнецца мітынг у Арэхаўску. А 11-30 распачнецца канцэрт, а 20-00 адмысловая святочная праграма.
Падобная праграма будзе і ў Балбасава. А 10-00 мітынг, а 11-00 канцэрт і а 20-00 вечар адпачынку.
У Барані кветкі да мясцовага помніку ў Сасняку панясуць а 18-00 і ў 18-30 на пляцоўцы каля Дома культуры распачнецца канцэрт.