Супрацоўнікамі падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі Аршанскага РУУС сумесна з супрацоўнікамі Аршанскага АУСТ у вагоне цягніка, які рухаўся ў Менск, была затрыманая група нелегальных мігрантаў з альжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, якія не маюць уязных віз Рэспублікі Беларусь.
Маладыя людзі 1985 і 1995 гадоў нараджэння мелі шматразовую візу для ўезду ў Расійскую Федэрацыю, пражываюць у горадзе Майкоп Расійскай Федэрацыі, дзе навучаюцца ва ўніверсітэце. З іх слоў ехалі ў Мінск на некалькі сутак, затым планавалі вярнуцца да месца пастаяннага навучання. За парушэнне замежнымі грамадзянамі правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, выхадцы з Алжыра прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.55 КоАП Рэспублікі Беларусь і дэпартаваныя.
Паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.