06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Жыхары дамагліся капрамонту

09.07.2019 18:41

3510 праглядаў, 0 каментароў

Чыноўнікі Селіванаў і Шыдлоўскі парушылі абяцанне, але жыхары дома № 16 па вуліцы Заслонава прымусілі арганізаваць капрамонт дома.

Аб доме № 16 па вуліцы Заслонава і яго жахлівым стане наш сайт раней ужо пісаў. Зараз жыхары дома на 18 аднапакаёвых кватэр звярнуліся па дапамогу да рэспубліканскага выдання «СБ» і здолелі дамагчыся свайго. Папярэднія абяцанні чыноўнікаў так і заставаліся абяцаннямі. Аварыйны дом горшаў кожны квартал. Паглядзім, што напісала «СБ».

Упершыню мы пабывалі на вуліцы Заслонава, 16 восенню мінулага года. Пагутарылі тады і з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, на той момант Сяргеем Жэлдзібаевым. Паводле яго сцверджання, спецыяльная камісія вызначыла санітарны і тэхнічны стан дома непрыдатным да пражывання. І гэтая акалічнасць прадугледжвае знос дома з выдзяленнем жыхарам арэндных кватэр і выплату кампенсацыі за жылплошчу, якой яны пазбавіліся. Пры гэтым кіраўнік пазначыў, што атрыманых грошай не хопіць, каб набыць у Оршы аднапакаёвую кватэру. Калі раней людзі ў такой сітуацыі маглі прэтэндаваць на ўласнае раўнацэннае жыллё ў новых сценах, то цяпер заканадаўства змянілася. Валакіту з рашэннем пытання патлумачыў тым, што на бягучых рамонтах спадзяваліся праблемны дом падтрымліваць у здавальняючым стане, але надзеі не спраўдзіліся.

Варыянт з арэндным жыллём уласнікаў кватэр у аварыйным доме не задавальняе. Пенсіянерка Лідзія Шчаўрук тлумачыць чаму:

— У доме пражываюць ветэраны працы і сем’і з невысокімі даходамі. За што нам плаціць арэнду? Калі з-за непаваротлівасці камунальнай службы і райвыканкама мы апынуліся ў такім становішчы і нам па закону нельга выдзеліць уласнае жыллё, то хай адрамантуюць дом у адпаведнасці з санітарнымі і тэхнічнымі патрабаваннямі.

У красавіку ў людзей з’явілася надзея. З добрымі навінамі да іх прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Канстанцін Селіванаў і генеральны дырэктар прадпрыемства «Оршакамгас» Сяргей Шыдлоўскі. Запэўнілі — дом будуць рамантаваць. Аб канкрэтных планах і тэрмінах жыхароў абяцалі інфармаваць. Яны натхніліся: нарэшце дагрукаліся. Але на гэтым дыялог абарваўся. Не дачакаўшыся адказу, яны зноў напісалі ліст у рэдакцыю.

На гэты раз па знаёмым адрасе карэспандэнты прыехалі ў кампаніі прадстаўнікоў КУП «Оршакамгас». З восені ў доме нічога не змянілася, акрамя таго, што жыхароў пад страхам зносу прымусілі пафарбаваць прыдамавыя адрыны, а камунальнікі памазалі фарбай лаўкі і зачынілі яму ў бамбасховішча. Раней і гэтага не было...

Таксама газета звярнулася да Таццяны Галеевай, начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аршанскага райвыканкама:

— Райвыканкам прыняў катэгарычную пазіцыю жыхароў дома. У цяперашні час вызначана арганізацыя (ТДА «Юнилайн Проект»), якая будзе распрацоўваць праектна-каштарысную дакументацыю для правядзення капітальнага рамонту дома. Праект павінны падрыхтаваць да снежня. Аб тэрмінах пачатку капрамонту жыхары будуць праінфармаваныя дадаткова.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Жыхары дамагліся капрамонту

Чыноўнікі Селіванаў і Шыдлоўскі парушылі абяцанне, але жыхары дома № 16 па вуліцы Заслонава прымусілі арганізаваць капрамонт дома.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение