За 2017 год eschool.by не стала рабіць разбіўку на асобныя рэйтынгі для гімназіяў, ліцэяў і школаў. Усе ўстановы сярэдняй адукацыі апынуліся ў агульным рэйтынгу, што палепшыла дадзеныя школаў з малой колькасцю выпускнікоў (вясковыя) і пагоршыла дадзеныя гарадскіх школаў (на фоне ліцэяў і гімназіяў). Тым не меньш, для вызначэння лепшых школаў нашага рэгіёнгу гэта не будзе прынцыповым.
Такім чынам па рускай мове лепшай установай для вывучэння ў Оршы стала гімназія № 1, якая ў такім агульным рэйтынгу заняла 29 месца, а ў папярднім годзе ў асобным рэйтынгу гімназіяў была на
Не могуць не выклікаць гонар вынікі ЦТ 2017 года па беларускай мове. Сярэдняя школа № 13 у агульным рэйтынгу (школы, ліцэі і гімназіі) заняла ажно 5 месца па ўсёй краіне!!!!!! Праўда, выпускнік які здаваў беларускую мову ў тым годзе ў гэтай школе быў толькі адзін — ён ці яна і вывелі сваю школу ў лідары краіны. Бліжэйшы пераследнік школы № 13 у нашым рэгіёне — Горацкая школа № 4 на 26 месцы. Бліжэйшы пераследнік з нашага раёна — Бабінічская школа на 56 месцы. А бліжэйшы пераследнік з гораду — СШ № 17 на 319 месцы. Калі ж браць установы дзе беларускую мову здавала больш людзей, тут відавочная перавага Мінска дзе беларуская мова больш папулярная чым у маленькіх гарадах. Пры такім падліку калі ўлічваюцца толькі школы дзе здавала не меньш за 10 чалавек, аршанскія школы не патарпляюць і ў дваццатку лепшых вынікаў. На першых двух месцах мінскія навучальныя ўстановы на трэцім гімназія Салігорска. Але калі наш выпускнік
Фізіка ў 2017 годзе ў нашым рэгіёне паказала кепскія вынікі — самыя лепшыя выпускнікі аказаліся ў Гімназіі № 1 суседняга горада Горкі і тое яны апынуліся на 119 месцы сярод усіх школ, ліцэяў і гімназіяў. І толькі на 207 месцы лепшы вынік па Аршаншчыне — Гімназія № 1. Яе 18 выпускнікоў па фізіцы ў гэтым годзе ў сярэднім набралі 51,78 балаў. А па матэматыцы ў 2017 годзе гімназія № 1 паўнавартасны лідар рэгіёну — 43 месца ў агульнарэспубліканскім рэйтынгу, які ўзначаліў Ліцэй БДУ. Гімназія № 1 Горак апынулася на 76 месцы. Аршанская гімназія № 2 — другая па матэматычнасці ў Оршы ў 2017 годзе. Гэтая гімназія заняла 209 месца па выніках ЦТ.
За 2017 eschool.by прапануе нам таксама пацікавіцца вынікамі ЦТ па хімііі. І тут вынікі добрыя. На даволі высокім 43 месцы Школа № 21, 3 выпускнікі гэтай школы здавалі хімію ў 2017 і набралі ў сярэднім 67,67 балаў. Бліжэйшая да іх аршанская школа — СШ № 13 дзе здавала 2 выпускнікі.
Вынікі ЦТ па біялогіі за 2017 яшчэ лепшыя — гімназія № 1 нашага горадау на 33 месцы. За гімназіяй на 60 месцы СШ № 9. Не кепскія вынікі і па англійскай мове — 35 месца ў гімназіі № 2. Бліжэйшы пераследнік — СШ № 13 на 153 месцы.
Нямецкую мову зараз вывучаюць мала і вынікі ў Оршы таксама не вялікія — лепшая школа № 17 на 137 месцы. З бліжэйшых школаў за ёй ідзе горацкая Гімназія № 1 на 162 месцы. На 170 месцы СШ№ 1 Дуброўна, на 186 месцы СШ№ 4 Шклова, на 193 СШ№ 1 Сянно і толькі на 228 месцы яшчэ адна аршанская школа — СШ№ 20.
Яшчэ больш рэдкую для вывучэння іспанскую мову рашыўся здаваць толькі адзін выпускнік у Оршы. Навучэнец СШ № 4 набраў 38 балаў на ЦТ і вывеў сваю школу на 30 месца сярод 43 школаў выпускнікі якіх здавалі інспанскую. Таксама на 30 месцы апунуліся і нашыя выпускнікі па Франзузскай мове. У гімназіі № 1 мову здавалі 10 вучняў, сярэдні бал 54,7. Горацкая гімназія № 1 па французскай мове на 43 месцы, Межаўская СШ на 77 месцы — тут здавала тры выпускнікі, Бабінічская на 101 месцы таксама з трыма выпускнікамі, Горацкая СШ№ 3 на 117 месцы, а на 119 месцы СШ № 19 г. Орша. У рэйтынгу па французскай мове ўдзельнічалі 132 школы краіны. Дарэчы, на апошнім месцы таксама школа з Горацкага раёну — Паршынская СШ. Адзіны выпускнік гэтай школы які здаваў французскую набраў 13 балаў.
Па гісторыі Беларусі ў нашым рэгіёне самая лепшая школа па выніках ЦТ-2017 вясковая Гарадзішчанская школа Шклоўскага раёна. Сярод школаў Аршанскага раёна лепшы вынік у Росска-Сялецкай школы, але тут здаваў толькі адзін выпускнік і вывеў школу на 65 месца. Гэта адзіны прадмет па якім адносна высокае месца заняла школа з Талачынскага раёну — 98 месца ў Валасоўскай школы. Сярод школаў Оршы па гэтым прадмеце вельмі нізкія паказчыкі. Самы высокі паказчык у СШ № 17 — 122 месца. Межаўская школа на 145. Сярод гарадскіх школ другі паказчык у гімназіі № 2 — 166 месца.
Па выніках ЦТ па грамадствазнаўству лепшая школа рэгіёна — Пушкоўская вясковая школа Лёзненскага раёна — 57 месца зарабіў для школы адзіны выпускнік які здаваў гэты прадмет, бо атрымаў прыстойныя 73 балы. Са школаў Оршы лепшае месца ў СШ № 9 —
Па геаграфіі лепшай стала школа з суседняга Круглянскага раёна. Мясцовая СШ № 2 атрымала
Па сусветнай гісторыі лепшы вынік у Бабінічскай школы — 67 месца, якое заваявалі 2 выпускнікі з сяроднім балам 72. На 80 месцы Школа № 3 Оршы, але тут здаваў гісторыю толькі 1 выпускнік. З бліжэйшых за ёй на 243 месцы СШ № 1 Круглага. А з бліжэйшых аршанскіх — СШ № 21 таксама з адзіным здаваўшым.
Заўтра чытайце на нашым сайце вынікі ЦТ за 2018 год. За 2016 год дадзеныя можна паглядзець тут.