Працягваем публікаваць рэйтынг Аршанскіх (і з бліжэйшых раёнаў) паводле вынікаў ЦТ, які для кожнай школы асобна зрабіў сайт escool.by. Па дадзеных за 2018 год у спіс лепшых сярэдніх навучальных устаноў - як і ў папярэднія гады аналізу - не патрапілі школы Аршаншчыны. Затое можна парадавацца за Кручанскую школу Круглянскага раёна - яна на 6 месцы па самых высокіх балах ЦТ. Але гэта таму, што ў 2018 годзе тут быў толькі адзін выпускнік, які па ўсіх прадметах у сярэднім набраў высокі бал - 79. Сярод школаў з вялікай колькасцю выпускнікоў у дзесятку лепшых увайшоў толькі Ліцэй БДУ дзе 151 выпускнік у сярэднім набралі 82,52 балы. Але, як гаварылася, у папярэдніх артыкуле на гэтую іэму для вызначэння лепшай школы Аршаншчыны для вывучэння асобных прадметаў колькасць выпускнікоў не прынцыповая, бо ў кожнай школы яна прыблізна аднолькавая.
Пачнем з рускай мовы. У папярэднія гады - 2016 і 2017 уверсе рэйтынгаў па гэтым прадмеце сярод аршанскіх навучальных установаў былі гімназіі №1 і №2. У 2016 лепшыя балы выпускнікоў набрала гімназія №2, у 2017 гімназія №1. У 2018 зноў лепшыя паказчыкі ў гімназіі №2, прычым лепшыя за ўсе гады складання такога рэйтынгу (2016-2018). У 2018 годзе гімназія №2 сярод усіх школаў краіны выйшла на 24 месца па выніках здачы ЦІ іх выпускнікамі. Якое месца заняла гімназія №1? Вельмі - для свайго ўзроўню - нізкае -155-е. Сярод сярэдніх школаў лепшы вынік у СШ №21 - 180-е месца. З суседніх раёнаў лепшы вынік у Гімназіі №1 Горак - 188 месца.
Па беларускай мове лепшы вынік таксама ў Гімназіі №2 - 38 месца. На другім месцы сярод аршанцаў - СШ №12 на 120 месцы. На 148 месцы бараньская СШ №15. З бліжэйшых суседзяў на 206 месцы Філатаўская школа Круглянскага раёна. А дзе ж тут падзелася гімназія №1? Па беларускай мове ў яе адбыўся правал яшчэ большы чым па рускай. Беларускую мову - паводле дадзеных eschool.by - тут у 2018 здавалі 3 чалавекі, максімальны бал сярод іх - 30, мінімальны - 14. Сярэдні - 22,33. З такім паказчыкам Аршанская гімназія №1 апусцілася ажно на 1832 месца сярод школаў краіны. Пры тым, што агулам рэйтынг складзены на 2038 навучальных установаў. Бараньская гімназія, дарэчы, таксама па беларускай мове скаканула не высока - 1192 месца. Вышэй за Бараньскую гімназію апынуліся СШ № 9 (654 месца), СШ№3 (819), Смалянская школа (846), СШ №13 (1124), СШ№6 (1164).
Па фізіцы лепшы паказчык у рэгіёне ў Кручанскай школы Круглянскага раёну - 30 месца, але тут здаваў фізіку толькі 1 чалавек. Аршанскія ж школы паказалі слабы вынік. Лепшая з аршанскіх і тут гімназія №2 - 88 месца. За гімназіяй СШ №20 на 256 месцы. Талачынская СШ №2 на 297 месцы. Гімназія Барані на 331 і СШ №21 на 334 месцах.
Па матэматыцы аршанскія школы таксама абагнаў адзіны выпускнік Кручанскай школы Круглянскага раёну, які здаваў дакладныя навукі - 6 месца па краіне. Сярод аршанскіх школаў зноў лепшая гімназія №2 на 35 месцы, тут здавала матэматыку 23 выпускнікі. За ёй на 199 месцы СШ №12. Яшчэ адна школа з Круглянскага раёну абыйшла большасць аршанскіх па матэматыцы - СШ №2 Круглага заняла 206 месца.
Парадавала здача хіміі ў 2018 годзе. Лепшы вынік па рэгіёну і адзін з лепшых па краіне тут у бараньскай школы №15. Хімію тут здавала 2 чалавекі і яны вывелі сваю школу на 6 месца ў краіне.Вось гімназія №1 абагнала сваю канкурэтку №2 і заняла аж з 19 выпускнікамі, сярод якіх нехта набраў і 100 балаў, 49 месца па краіне. Але і гімназія №2 не адыйшла далёка - 58 месца з чатырма выпускнікамі.
Па біялогіі таксама харошы вынік паказала СШ №15 - 8 месца па краіне. На другім месцы гімназія №2 - 21 месца па краіне. А трэція ў рэгіёне на 65 месцы школа №12.
За ўсе тры гады складання рэйтынга ўпершыню высокія вынікі паказала СШ №14 на Заходняй. Па Англійскай мове навучэнец ці навучэнка гэтай школы атрымаў 93 балы, што ў сярэднім вывела гэтую школу на 4 месца па краіне па выніках ЦТ. На другім месцы - на 55 месцы ў рэспубліканскім рэйтынгу - Гімназія №2, але тут здавала ЦТ па Аншлійскай мове 24 чалавекі. Трэцяе ў рэгіёне заняла Александрыйская школа Шклоўскага раёну - 57 месца таксама з адзіным выпускніком. 101 месца за Арэхаўскай школай, тут мову здавала 3 чалавекі. У 200 лепшых вынікаў па англійскай мове патрапіла таксама і гімназія №1 Горак - тут здавала 33 чалавекі, выпускнікі астатніх школаў не паказалі добрых вынікаў і не ўвайшлі ў 200-ку лепшых.
Па нямецкай мове лепшы вынік у Оршы ў школы №3, адзіны здаваўшы набраў 73 балы - 79 месца для ўсёй школы па краіне. На 204 месцы апынулася німназія Барані, на 221-ым Шышэўская школа Горацкага раёна, на 224-ым СШ №19, а на 226 Філатаўская школа Круглянскага раёна. Акрамя Круглянскай школы ў апошніх здавалі толькі па адным чалавеку.
Лепшыя па французскай мове сталі выпускнікі гімназіі №1 Горак - 5 выпускнікоў паднялі сваю школу на 38 месца. У Оршы таксама па гэтай мове харошыя вынікі паказалі гімназісты з гімназіі №1 - 48 месца. За імі на 77 месцы СШ №19.
У гэтым годзе выдатныя паказчыкі - у адрозненні ад папярэдняга - па гісторыі Беларусі. СШ №23 дзе гэты прадмет здавала 2 чалавекі атрымала 7 месца па сярэдніх выніках выпускнікоў. За імі на 24 месцы Забродская школа Шклоўскага раёну з 1 выпускніком. І на 59 месцы Смалянская школа дзе здавала гэты прадмет два чалавекі.
Лепшы па грамадствазнаўству выпускнік Александрыйскай школы Шклоўскага раёну - 41 месца для школы па краіне. Бліжэйшая да іх на 119 месцы гімназія №2 Оршы і шімназія Барані на 163 месцы.
Лепшая па геаграфіі Горская школа Горацкага раёна - 62 месца, за імі Шэпелевічская школа Круглянскага раёну на 79 месцы. Лепшыя з аршанскіх на 203 месцы Высокаўская СШ, на 204 СШ №4, на 205 гімназія №1.
Па не надта папулярнай для здачы сусветнай гісторыі лепшай стала СШ №1 Шклоўскага раёнв на 25 месцы. За ёй на 35 месцы Гімназія №2 нашага раёну, а за ёй на 109 месцы Арэхаўская школа.