Сетка крамаў "Санта" ўпэўнена ідзе ў наш рэгіён. Фірмовыя крамы, якія належыць кампаніі "Санта Брэмар" пачалі з'яўляцца ў краіне яшчэ ў 1993 годзе. Але кампанія мае яўны геаграфічны перакос у бок Заходняй Беларусі дзе і знаходзіцца іх галоўны офіс (Брэст) - з амаль 60 крамаў сеткі 30 знаходзяцца ў самім Брэсце. На Усходнюю Беларусь гандлёвая сетка доўга не ішла. На ўсю Віцебскую вобласць да нядаўняга часу крама з такой назвай была толькі ў абластным цэнтры. Але ў мінулым годзе кампанія абвесціла пра свой намер шырока быць прадстаўленай у нашым рэгіёне. Так, у Оршы павінна з'явіцца адразу дзве крамы "Санта", яшчэ адна ў Барані і Лёзна. Аршанцам пакуль яшчэ давядзецца пачакаць, а Лёзненцы 13 чысла ўжо змогуць паздзельнічаць у адкрыцці крамы.
Праўда зусім без гандлю "Санта Брэмар" мы таксама можам не сумаваць - нядаўна гэтая кампанія выкупіла сетку "Рублёўскі", якая ў Оршы прадстаўлена.