УУС Віцебскага аблвыканкама інфармуе, у сераду на афіцэрскім сходзе падзякаваў хлопцам за іх адважны ўчынак начальнік упраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Барвянкоў. Ён нагадаў, як развіваліся падзеі. У дзяжурную частку з гарлякарні № 1 імя Сямашкі 1 траўня паведамілі, што ў бальніцу даставілі
Даўнія сябры Жэня і Слава ўбачылі, што ў кустах у лесе хаваўся мужчына. Яго і шукала міліцыя. Пазней высветлілася, што злачынцу 22 гады, ён ужо быў судзімы. Пасварыўшыся са сваім знаёмым, з-за асабістай непрыязнасці ён параніў яго нажом.
На афіцэрскі сход у РУУС смелыя хлопцы прыйшлі разам з роднымі. Вялікая група падтрымкі ў Славы-у сям’і чацвёра дзяцей, ён старэйшы. Сяргей Барвянкоў падзякаваў бацькам за годнае выхаванне сыноў і ўручыў кветкі маці Алесі Кухта і Ірыне Белахвоставай. А хлопчыкам абвешчаныя падзякі за смеласць, назіральнасць, грамадзянскую свядомасць і неабыякавасць, аказанне дапамогі супрацоўнікам міліцыі ў затрыманні злачынца і раскрыцці злачынства. Акрамя гэтага хлопчыкаў і дзяўчынак чакала грашовае ўзнагароджанне.