Адзін з самых яркіх, вясёлых і дарэчы старажытных святаў у свеце зноў адбудзецца ў Оршы. Фестываль фарбаў "Пяшчоты" ужо праходзіў у нашым горадзе ў гэтым годзе, 19 траўня, і зноў вяртаецца 21 ліпеня!
Мерапрыемства як звычайна пройдзе на тэрыторыі дзіцячага парку "Казачная краіна". Пачатак у 17-00.