Паасобны збор смецця быў уведзены за парадак у Оршы ўжо шмат гадоў таму. Праўда, ён даволі пасіўна ўводзіцца ў аршанскіх дварах. Складана разабрацца, што таму віною — абыякавасць і лянота камунальнікаў ці бяздзейнасць людзей і іх экалагічная безадказнасць. Яшчэ раней у шэрагу дамоў Оршы былі завараныя смеццяправоды, аднак не ва ўсіх дварах з’явіліся розныя бакі для смецця, у пераважнай большасці застаюцца бакі з надпісамі «для змяшаных бытавых адкідаў» і больш нічога.
Напярэдадні на вуліцы Флёрава з’явіліся рознакаляровыя бакі, куды людзі могуць адпраўляць смецце паасобна. Гэта неабходна рабіць для экалагічнай сітуацыі і паляпшэння перапрацовачных працэсаў.
Фота старонкі «Интересная Орша».