06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

«Русскій миръ» і яго дзівацтвы

24.07.2019 11:40

2851 прагляд, 3 каментара

Праз Оршу праедзе аўтапрабег маракоў, а ў Рэчыцы адсвяткуюць дзень ВМФ Расіі. І гэта святкаванне 100-годдзе Дняпроўскай флатыліі ?!

Сумесным аўтапрабегам адзначаць 100-годдзе Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нацыстаў маракі з Беларусі і Расеі. Пра гэта паведаміў старшыня ГА «Беларусі саюз ваенных маракоў» Валерый Халадзілін. Маршрут аўтапрабегу, які стартаваў сёння са Смаленска, пралягае праз расейскія і беларускія населеныя пункты ўздоўж ракі Дняпро, у тым ліку Оршу. Завершыцца падарожжа 28 ліпеня (у Дзень ваенна-марскога флоту Расіі) у Рэчыцы.

Чакаецца, што да асноўных ўдзельнікам далучацца артысты Міжнароднага фонду сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна. У вёсцы Рыленкі ўдзельнікі аўтапрабегу ўскладуць кветкі да брацкай магілы, дзе пахаваныя 10 тыс. савецкіх воінаў.

Па старой флоцкай традыцыі на воды Дняпра будуць спушчаныя вянкі памяці. «Першапачаткова пасля Магілёва мы мелі намер працягнуць падарожжа на цеплаходзе праз Быхаў-Рагачоў-Жлобін, але з-за нізкага ўзроўню вады ў Дняпры ажыццявіць задуманае не ўяўляецца магчымым, — падкрэсліў Валерый Халадзілін. — Таму ў праграме з’явіўся Менск. Аднак канчатковы пункт прызначэння застанецца той жа», паведамляе Белта. У Рэчыцы адбудзецца святочны мітынг і гала-канцэрт «Дняпро — рака дружбы славянскіх народаў». Плануецца, што тут збяруцца не толькі ўдзельнікі аўтапрабегу, але і прадстаўнікі флатоў Расеі, Рассупрацоўніцтва, амбасады Расеі ў Беларусі, зямляцтваў беларусаў з розных рэгіёнаў краіны-суседкі.

Дняпроўская флатылія была заснавана 18 лютага 1919 гады. Яе караблі дзейнічалі за «чырвоных» супраць войскаў Дзянікіна на Екацерынаслаўскай кірунку і вялі жорсткія баі на Прыпяці, асабліва ў раёне Турава і Мазыра. У гады Другой сусьветнай вайны гэта воінскае злучэнне вызначылася пры абароне Палесся і Сталінграда, а затым з баямі вызваляла Беларусь і дайшло да Берліна, яго байцы і афіцэры распісаліся на сценах зрынутага рэйхстага. За бяспрыкладны подзвігі 3 тыс. маракоў флатыліі ўдастоены ордэнаў і медалёў, 20 сталі Героямі Савецкага Саюза.

Пасля вайны Дняпроўская флатылія дыслакавалася ў Пінску, а ў 1951 годзе была расфармаваная. На яе базе створаны вучэбны атрад, які рыхтаваў спецыялістаў для караблёў і часцей Ваенна-марскога флоту СССР. Ён атрымаў у спадчыну славу і ўзнагароды дняпроўцы. Сёння ў Пінску не засталося ваенна-марскіх падраздзяленняў. Зараз на наяўнай матэрыяльна-тэхнічнай базе рыхтуюць сувязістаў і вадалазаў для памежнай службы Беларусі.

Публікацыя гэтай навіны выклікала неадназначную рэакцыю людзей. Напрыклад, ёсць абурэнне аб тым, што грошы трацяцца на сумніўны праект так званай «Саюзнай дзяржавы», што на тэрыторыі незалежнай Беларусі будзе святкаванне Ваенна-марскога флоту Расеі — чужой краіны. Да таго ж, гэты флот прымае ўдзел у баявых аперацыях супраць паўднёвай суседкі Беларусі — Украіны. Грошы ідуць на псеўдапатрыятычнымі акцыі, якія відавочна прапагандуюць агрэсіўную ваенную палітыку Расеі, а на ачыстку рэчышча Дняпра сродкаў па-ранейшаму няма. Ужо шмат гадоў ніякія судны, большыя за байдаркі і рыбацкія лодкі па Дняпры ў раёне Оршы не ходзяць. Ды і ніжэй па плыні ў Беларусі таксама.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Русскій миръ» і яго дзівацтвы

Праз Оршу праедзе аўтапрабег маракоў, а ў Рэчыцы адсвяткуюць дзень ВМФ Расіі. І гэта святкаванне 100-годдзе Дняпроўскай флатыліі ?!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение