Аварыя адбылася каля 12 гадзін дня 8 жніўня на аўтадарозе «крычаў-Орша-Лепель» паблізу вёскі Лудчыцы, паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры 1962 і 1964 гадоў нараджэння аўтамабіля «Opel Vectra» атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.