Аварыя, як паведамляе група «ЧП Беларусь», адбылася 13 жніўня каля 22 гадзін вечара на вуліцы 60 гадоў БССР у Оршы.
41-гадовы кіроўца «Вольва», учыніў наезд на які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе мужчыну 1973 года нараджэння.
Праз секунды кіроўца аўтамабіля "Сітраен", які рухаўся за «Volvo», не паспеў своечасова зрэагаваць і таксама наехаў на пешахода.
У выніку ДТЗ 45-гадовы пешаход атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. Праз 4 гадзіны, не прыходзячы ў прытомнасць, пешаход сканаў.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.