Не кепска папрацаваў на трасе М1 жыхар Смалявічскага раёна затрыманы аршанскімі супрацоўнікамі ДАІ. Калі мужчыну спынілі на ўласным аўто, то ў машыне знайшлі 280 літраў саляры. Акуль яны ўзяліся патлумачыць ён не змог. А міліцыянты ў сваю чаргу высветлілі, што паліва ён зліў з асфальтаўкатачнага катка на якім працаваў на трасе.
Папрацаваў ён усяго толькі 4 дні і акрамя належнага заробку планаваў разжыцца яшчэ і злітым палівам. Заведзена крымінальная справа.