Здарэнне адбылося ў панядзелак днём. У 12:09 ратавальнікаў выклікалі на 1-шы Зарэчны завулак ў Оршы. Тут гарэў жылы дом. Паведамляе прэс-служба МНС.
Да моманту, калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом ужо быў цалкам ахоплены агнём, полымя вельмі імкліва разрасталася, ад чаго пачалося абрушэнне даху і перакрыцці.
84-гадовая гаспадыня дома нейкім чынам змагла выбрацца на вуліцу да прыбыцця МНС. Яна не пацярпела. Але яна не змагла дапамагчы 58-гадоваму сыну, які жыў з ёй. Ён згарэў жыўцом. Ягонае цела знайшлі работнікі МНС пад пластом абваліушiхся будаўнічых канструкцый.
У выніку пажару дом непрыдатны для пражывання. Жанчына будзе жыць у сваякоў у Оршы.
Разглядаецца версія неасцярожнасці пры курэнні. Па факце гібелі чалавека праводзіцца праверка, паведамляе МНС.