14 і 15 верасня ў Менску праходзіць фестываль фальклору "Раёк". На ім выступаюць фальклорныя калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі, прыехалі і беларусы Іркуцка, а таксама вядомы літоўскі гурт. Акрамя таго, на фестывалі выступілі ўжо шырока вядомыя "Harmonic Style project", "Re1ikt", "Vuraj". Лідэр апошняга Сяржук Доўгушаў акурат з'яўляецца арганізатарам унікальнага фэсту. На фестывалі, акрамя музыкі, ёсць праграма для дзяцей, распрацаваны тэатральны паказ, можна набыць і выйграць сувеніры, праводзіцца выстава колавых ліраў. Скончыцца фестываль "Раёк" познім вечарам у нядзелю, 15-га верасня. Карэспандэнт Orsha.eu адправіўся ў Менск і падрыхтаваў для вас невялікі фотарэпартаж з мерапрыемства.













