У Менску праходзяць паказы традыцыйнага кінафестываля "Лістапад". Свае стужкі прадставіў малады кінарэжысёр Аляксей Палуян. Разам з гэтым фільмам паказваецца яшчэ адзін, дакументальны, зняты гэтым самым рэжысёрам — "Край жанчын". Ён паказвае сённяшняе жыццё беларускай вёскі, дзе ўжо не засталося мужчынаў. Заснаваны на дакументальных размовах з жыхаркамі вёскі. А стужка "Возера радасці" зробленая паводле раману Віктара Марціновіча з такой назвай. У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.
Сусветная прэм'ера стужкі адбылася ў Клермон-Феране — на галоўным сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў. Пасля гучнай фестывальнай прэм’еры «Возера радасці» атрымала шэраг прызоў на іншых прэстыжных еўрапейскіх фэстывалях.
У ролях Анастасія Пляц, Аляксандр Прымшыц, Ігар Сігаў. Таксама ў фільме зняўся і вядомы музыка, нараджэнец Тарчылава Аршанскага раёна, лідэр гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў. У яго роля ў эпізодах.