Напрацягу тыдня Караткевіча наш сайт будзе публікаваць даклады, якія былі зачытаныя на канферэнцыі. Прапануем сёння вашай увазе даклад Паліны Сцепаненкі. Калі ж вам складана чытаць даклад у тэкставым выглядзе, то ўнізе гэтай старонкі вы пабачыце яго запісаным на відэа.
Паліна Сцепаненка «Прапановы па экспазіцыі дома сям’і Караткевіча ў Оршы, вуліца Караткевіча 10»
Пры пабудове экспазіцыі вельмі важна не ператварыць мемарыяльны дом, дзе была напісана аповесць «Дзікае паляванне Караля Стаха» у склад старых рэчаў 50-70-ых гадоў.
Склад рэчаў, які ў большай ступені нагадвае танную вінтажную краму — адна з асноўных пастак, у якую можна патрапіць пры пабудове экспазіцыі ў доме сям’і Караткевічаў па вуліцы Караткевіча 10 ў Воршы.
Экспазіцыя такога роду будзе выклікаць толькі нуду.
Экспазіцыя, як і кніга — гэта гісторыя, якую музейны супрацоўнік распавязе наведвальнікам.
Таму ў экспазіцыі ў доме сям’і Караткевічаў варта абапірацца на тэксты Уладзіміра Караткевіча.
Рэчы ў такога роду экспазіцыі адыгрываюць ролю сімвалаў.
Рэліквіі, прадметы-сімвалы.
Дом сям’і Караткевічаў ўнікальны тым, што ён сапраўды мемарыяльны, гэта дом, які памятае пісьменніка, быў складзены ўласнымі рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе. Бацьку дапамагала ўся сям’я.
Даваены дом быў разбураны, сям’я не мела свайго жытла, вярнуўшыся з эвакуацыі. Гэты дом стаў сапраўдным выратаваннем. 23 лістапада на Караткевiчаўскiх чытаннях ў Воршы, выступіў гісторык Вiктар Лютынскi і распавёў пра пошукi ўсiх дамоў, дзе жыў Караткевiч у дзяцiнстве да Другой сусветнай вайны — усе будынкi не захавалiся, былi на вулiцы Ленiна i Карла Маркса. Распавёў таксама і пра дом, у якім сям’я жыла пасля вяртання з эвакуацыі да 1946 года — гэта малавядмы факт (адкрыццё Лютынскага) — дом па адрасе Пралетарская 50, захаваўся.
Дом, складзены бацькам пісьменніка ў 1946 годзе, пацяперпеў нязначныя змены.
Дом сям’і Караткевіча дакладна апісаны ў рамане «Нельга забыць».
На гэты тэксты варта арыентавацца пры пабудове экспазіцыі.
Пачынаючы з
Раман «Нельга забыць» — кніга, дзе Ворша апісаная з фатаграфічнай дакладнасцю, хаця большая частка дзеяння адбываецца ў Маскве.
Прыезд у Воршу, шлях з вакзала да вуліцы Касманаўтаў (цяпер Караткевіча) апісаны ў рамане Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць». Твор мае падназоў «Раман амаль што сентыментальны. Першы раз быў надрукаваны ў 1962 годзе пад назвай «Леаніды не вернуцца на Зямлю».
Галоўны герой «Раману амаль сентыментальнага» прыязджае ў родны горад, які ў рамане мае назву Востраў. Горад Востраў цалкам адпавядае Воршы. Горад пазнавальны ў дэталях, пачынаючы ад прывакзальнай плошчы, да вуліцы, на якой героя Караткевіча сустракае маці.
Вось фрагмент рамана, які апісвае прыбыццё героя ў Воршу:
«Гарбаты віядук перакінуўся цераз пуці ад агнёў станцыі кудысці ў цемру. У цемры глуха шапацелі галіны таполяў з рэдкімі жоўтымі кроплямі агнёў, што заблыталіся. На маленькай плошчы за віядукам. Толькі ў адным акне аўтобуснай станцыі ледзь свяціўся цьмяны агеньчык. Ён ішоў вулкаю прадмесця паўз сонныя дамы ў захмараных садах. Вуліца адным канцом ўпіралася ў галоўную вуліцу, другім у Дняпро. Ён ішоў вельмі павольна, здзіўляючыся, як кожны раз, якімі маленькімі сталі дамы, якімі высокімі, ў параўнанні з імі сады. Яшчэ здалёк, за чатыры хаты, пачуў усхваляваны радасна-залівісты брэх куртатага Тобса. Калі ён штурхнуў фортку і прайшоў алейкаю да ганка, у адным акне загарэлася святло: маці пачула брэх, адразу ўсё зразумела і ўстала. Ён не паспеў нават пазваніць, як дзверы адчыніліся. Маці стаяла перад ім у пуховай хусціне, накінутай на плечы. І ён пераступіў парог. Позна ўначы, засынаючы ў сваім пакойчыку, ён доўга слухаў подыхі начнога ветру, сачыў, як святло вулічнага ліхтара цьмяна скача паміж яблынь, пахаваных у снезе. Гэта была Радзіма роднае гняздо, тое што нельга ўзяць ад чалавека, хіба толькі разам з жыццём. Ён змежыў вочы ў зіхценні вогненых плям паплылі перад ім абліччы. І яны таксама былі Радзімай: усе тыя, што адыйшлі, усе тыя, што яшчэ ідуць поруч, усе тыя, што яшчэ будуць».
На сёння — захаваўся дом, дзе герой Караткевіча бачыў прарочыя сны, панадворак, алейка, дзе сустракае маці.
Захавалася і ліпа, шум у голлі якой слухаў Караткевіч.
Вуліца захавалася. І кожны цікаўны прыхільнік творчасці можа прайсці маршрутам героя «Раману амаль сентыментальнага» — «Нельга забыць». Варта толькі прыехаць у Воршу.
Лялька Цар Ірад — самы загадкавы прадмет у наборы рэчаў, у своесаблівым рэлікварыі, які паказвае маці галоўнаму герою рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» — Андрэю. Лялька «цар Ірад» — адзіная рэч, якую прабабка героя, жонка пакаранага смерцю паўстанца 1863 года, павезла ў высылку Сібір:
«На коўдрачцы ляжаў нейкі пажаўцелы рукапіс, некалькі дагератыпаў і фотакартак, бронзавы медаль, батлеечная лялька — цар Ірад, жалезны пярсцёнак, яшчэ нейкія паперы, срэбны медальён. Адзін медаль быў „За ўціхаміранне“, другі інсургенцкі са зламаным крыжам і Пагоняй. Неяк дзіўна было браць іх у рукі. Пацямнелыя сведкі даўніх страсцей, якія нікога зараз ужо не абыходзлі. — А вось гэта добра, — сказала маці, трымаючы на руцэ распяленага „цара Ірада“, — гэта была адзіная рэч, якую твая прабабка павезла ў Сібір. Адзіны напамін аб роднай зямлі. Ірад тапырыўся на яе руцэ, зласлівы з чорнымі вусамі, што амаль вылезлі, у выцвілай царскай вопратцы. Ён варушыў рукамі і схіляў галаву. — Яго ледзе не адабралі ў тваёй прабабкі. Нейкі дурань з чугуннымі мазгамі палічыў, што гэта антыдзяржаўны намёк. Яна наблізіла Ірада да сябе і зараз глядзела яму проста ў шкляныя вочы. Ірад замахнуўся на яе рукой. — Бач ты, які злосны, — маці раптам зусім па-маладому засмяялася. — Трэба будзе яго, Андрэйка, пасля мяне ў музей здаць. Разам з усім». Раман Уладзіміра Караткевіча «амаль што сентыментальны „Нельга забыць“ упершыню з’явіўся пад назвай „Леаніды не вернуцца на зямлю“ быў надрукаваны ў часопісе „Полымя“ 1962 год, №
Экспазіцыю дома сям’і Караткевіча ў Воршы варта заснаваць на прадметах-сімвалах, фотаздымках з апошняга падарожжа па Прыпяці і тэксце рамана „Нельга забыць“.
1. У вітальні падрабязная інфармацыя пра дом і пісменніка. Тут жа мультымедыйны экран, дзе можна тую зсамуі інфармацыю праслухаць, пабачыць фотаздымкі мясцін Оршы, звязанай з жыццём і творчасцю КАраткевіча. Паглядзець фрагменты з фільма „Дзікае паляванне Караля Стаха“.
2. У вялікім пакой — прастора для правядзення літаратурных вчераны. Сцены ачышчаныя да першапачатковых шпалераў альбо тэхнік 2накта», у якім афрмаляліся сцены дамоў у
3. У малым пакойі аднавіць атмасферу рамана «Нельга забыць» і зямсціць скрыню з рэліквіямі. Дзе ўзяць экспанаты? — закупіь ў антыкварыяце альбо ў калекцыянераў. Калі не будзе такой магчымасці — зрабіць копіі, усё, што апісана ў рамане ёсць ў музеі Нацыянальным у Вільні, дзе хтуэчй за зсё гэтыя прадметы і бачыў Уладзімір Караткевіч.
23 лістапада 2019 года, Караткевічаўскія чытанні, Орша