Месяц пачаўся з матэрыялу пра тое, хто раней у Віцебскай вобласці даследаваў гісторыю мясцовага футболу. Таксама гэтаму віду спорту былі прысвечаныя публікацыі пра мянушкі гульцоў мясцовых камандаў і гістарычныя колеры.
Панцеляймон Лепяшынскі пакінуў заўважны след у гісторыі Воршы. У гонар юбілею смерці дзеяча наш сайт апублікаваў пра яго вялікі матэрыял. Таксама выйшаў і матэрыял пра выбітнага беларускага мовазнаўцу Івана Лепешава.
Футбольная тэма, тым часам, не вычарпалася, на нашым ютубе выйшла адмысловае відэа да 100-годдзя аршанскага футбольнага клуба «Лакаматыў».
Да «Ночы расстраляных паэтаў» ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» паглядзела свой спіс ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Воршы. Важная статыстыка.
Урэшце, мы падрыхтавалі відэа пра кароткі, але плённы перыяд Рэфармацыі ў Воршы.