Ініцыятыва "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" займаецца даследваннем і ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Варта таксама нагадаць і што такое "Ноч расстраляных паэтаў". У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка па ўсёй краіне прайшлі расстрэлы беларускай інтэлегенцыі. Толькі ў Мінску ў гэтую ноч было расстраляна 108 дзеячоў беларускай кульіуры і навукі. Гэтую дату і адзначаюць як "Ноч расстраляных паэтаў".
На сёняшні дзень у базе ініцыятывы 3.782 прозвішчы людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі ў Оршы. З іх было расстраляны 2.368. З агульнай колькасці - 1.882 былі расстраляныя менавіта ў нашым горадзе. Яшчэ ў 414 вядомых даследчыкам чалавек месца расстрэлу не ўказана. 59 чалавек са спісу былі забітыя ў Мінску пасля знаходжання ў Оршы, 19 у Смаленску, 10 у Віцебску і г.д.
А цяпер па раёнах. Адкуль былі, дзе жылі людзі, якія былі рэпрэсаваныя ў нашым горадзе (не толькі расстраляныя, але і тыя хто пасля Оршы паехаў у ГУЛАГ).
Аршанскі раён - 1935, у тым з Оршы -924. Бегомльскі раён - 159, Бялыніцкі (3), Багушэўскі -35, Барысаўскі -8, Ветрынскі -26, Віцебскі-1, Горацкі-68, Грэскі-1, Дзяржынскі -81, Докшыцкі -2, Дрыбінскі -3, Дубровенскі-62, Заслаўскі-144, Копыльскі-7, Копыскі-9, Краснаслабодскі-11, Круглянскі-75, Крупскі-108, Лепельскі-186, Лагойскі-44, Мінскі-78, Плешчаніцкі-23, Пухавіцкі-4, Сененскі-181, Слуцкі-1, Смалявіцкі-14, Старобінскі-3, Талачынскі-100, Ушачскі-152, Халапеніцкі-32, Чавускі-2, Чашніцкі-97.
Варта разумець, што гэта далёка не поўны спіс тых хто прайшоў праз рэпрэсіі ў нашым рэгіёне. Архівы КДБ тых часоў усё яшчэ засакрэчаныя.