21:00

+8

6 м/с

1003 гПа

00:00

+8

6 м/с

1003 гПа

03:00

+6

5 м/с

1003 гПа

06:00

+5

5 м/с

1002 гПа

09:00

+7

7 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Культура

100 гадоў Івану Лепешаву

23.10.2024 17:20

75 праглядаў, 0 каментароў

Вялікі мовазнаўца паходзіў з Дубровеншчыны.

23 кастрычніка 1924 году нарадзіўся беларускі мовазнаўца, доктар філалогіі, прафесар, аўтар больш як 500 навуковых і навучальных працаў (у тым ліку 40 кніг) Іван Лепешаў. Асноўнай тэматыкай ягоных навуковых даследаванняў была фразеалогія, мова мастацкай літаратуры і культура маўлення.

Нарадзіўся Іван Лепешаў у вёсцы Іскозы Дубровенскага раёну. Удзельнічаў у ІІ усясветнай вайне (Вялікай Айчыннай, як яе называла савецкая прапаганда), быў двойчы паранены і ўзнагароджаны за адвагу.

Пасля вайны Іван Лепешаў скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут і працаваў настаўнікам. У 1949 годзе быў рэпрэсаваны і адпраўлены ў лагер ГУЛАГ, дзе працаваў рознарабочым да 1955 году. Стаў яшчэ адной ахвяраў сталінізму. У 1963 годзе быў рэабілітаваны.

Пасля рэабілітацыі Лепешаў вярнуўся да працы ў школе і выкладання. У 1971 годзе стаў выкладчыкам, а потым дацэнтам і прафесарам у Гарадзенскім універсітэце. Яго галоўная праца — «Слоўнік фразеалагізмаў» — пацярпела ад цэнзуры, але засталася адной з найважнейшых прац у беларускай лінгвістыцы.

Нягледзячы на рэпрэсіі, Лепешаў прысвяціў сваё жыццё вывучэнню і развіццю беларускай мовы.

Памёр у 2014 годзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 100 гадоў Івану Лепешаву

Вялікі мовазнаўца паходзіў з Дубровеншчыны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение