06:00

+11

5 м/с

991 гПа

09:00

+10

5 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+11

6 м/с

996 гПа

18:00

+10

5 м/с

996 гПа

Орша, Спорт

Хто даследаваў раней

01.10.2024 07:38

214 праглядаў, 0 каментароў

Арцём Сізінцаў — пра гісторыкаў футболу папярэдняга пакалення.

Аўтар кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» Арцём Сізінцаў адзначыў, што кожны даследнік зыходзіць з пачатку з тых матэрыялаў, якія ўжо сабраныя да яго. У сваім допісе ён згадаў некалькі імёнаў футбольных гісторыкаў, якія спрычыніліся да вывучэння гісторыі гульні ў Віцебскай вобласці.

«Тымі сьцяжынамі, якімі ў пошуках ходзіш ты, ужо хадзіў нехта іншы. Пры вывучэньні гісторыі спачатку варта паглядзець, што ўжо адкрыта да цябе. А потым разьвіваць тэму, паглыбляцца, у чымсьці не пагаджацца, выпраўляць памылкі папярэднікаў і ўдакладняць іх з дапамогай новых зьвестак. Гісторыяй беларускага футболу займаліся розныя гісторыкі, краязнаўцы, журналісты. А хто рабіў гэта ў Віцебскай вобласьці? У прыватнасьці, Аркадзь і Леанід Падліпскія і Віктар Плысаў.

У 1984-м у менскім выдавецтве „Полымя“ выйшла брашура А. Падліпскага і Л. Падліпскага „Футбол Витебщины“. Там быў адзін калектыўны здымак аршанскага „Старту“ таго самага году. Празь нейкі час пасьля прачытаньня мне ўдалося знайсьці арыгінал. У выданьні было шмат зьвестак, якія я тады ўбачыў упершыню.

Чытаць і зьбіраць зьвесткі я пачаў у 2011-м, а за год да гэтага ў Віцебску памёр Віктар Плысаў. Нэкралёг я ўспомніў з газэты „Всё о футболе“ (у якой, дарэчы, нейкі час працаваў). Шкада, што ва ўзросьце крыху за 50 плённы дасьледнік гісторыі ножнага шпурляку і аўтар шэрагу кніг, брашураў і даведнікаў пакінуў гэты сьвет. Я крыху-крыху не пасьпеў пазнаёміцца зь ім, не атрымаў мудрасьці, падказак і ўсяго важнага.

Сярод работаў Плысава зьвесткі пра футбол Аршаншчыны ўтрымлівалі, сярод іншых, два даведнікі: „ФК „Орша“ в чемпионатах Беларуси» (Ворша, 2000 год) і «Летопись футбола Витебщины (1912–2001 годы)» (Віцебск, 2002 год). Яны былі прысьвечаныя перад усім статыстыцы. Праз даўнасьць выданьняў і малалікасьць накладаў некаторыя рэчы даводзілася ксэракапіяваць там, дзе яны захоўваюцца.

Безумоўна, займаліся гэтай тэматыкай і іншыя дасьледнікі. Кніга «На „Старт“ і ў „Тэмпе“», на якую ўжо зараз можна аформіць перадзаказ пад спасылкай у першым камэнтары, увабрала ў сябе шэраг зьвестак папярэднікаў і пашырыла пошукі. Дні, месяцы і гады, праведзеныя разам з пылам архіваў і бібліятэк, патрабуюць шмат уседлівасьці. Але разумееш недарэмнасьць працы тады, калі глядзіш на масіў сабранай інфармацыі».

Нагадаем, што 30 верасня збор на кнігу перакрочыў пазнаку ў 25%. Да завяршэння збору яшчэ месяц. Аўтар і выдавецтва спадзяюцца, што ўдасца сабраць усю суму. Яна неабходная для аплаты выдаткаў на кнігу, у тым ліку працу мастакоў і шыхтавальнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто даследаваў раней

Арцём Сізінцаў — пра гісторыкаў футболу папярэдняга пакалення.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение