Завяршаецца падрыхтоўка «Воршы» да чарговага сезону ў беларускай Першай лізе. Напярэдадні аршанцы сустрэліся ў таварыскім паядынку з менскім «Дынама-ІІ». Аршанцы быццам не заўважылі суперніка, перамаглі разгромна 4:0. Галы заганялі Воўчанка, Нікіпаронак, Грыбоўскі і гулец на праглядзе.
Ужо ў канцы месяца стартуюць афіцыйныя выпрабаванні, а пакуль ёсць час у апошні раз «зверыць гадзіннікі». Аршанцы падрыхтаваліся да бадай завяршальнай таварыскай сустрэчы перад сезонам.
Гульня пройдзе ў віцебскім манежы на вуліцы Люднікава, які аршанцы ўжо добра ведаюць, як, напрыклад, і магілёўскі манеж.
Сустрэча з другой камандай «Віцебску» пройдзе 22 сакавіка і стартуе, а 13-й гадзіне.
Варта адзначыць, што «Ворша» будзе адзіным прадстаўніком Віцебскай вобласці ў Першай лізе. Больш за ўсё прадстаўнікоў маюць гарады Менск і Гомель — па чатыры і тры каманды адпаведна. Гэта найшырэйшае прадстаўніцтва ў лізе. З Гомельскай вобласці, між іншым, апрача непасрэдна гомельскіх камандаў, няма нікога. Менскую ж вобласць акрамя чатырох сталічных калектываў будзе прадстаўляць другая каманда БАТЭ з Барысава, з якой аршанцам якраз выпала сустракацца ў першым туры. Яго дакладная дата і час будзе вядомай неўзабаве.