09:00

+2

2 м/с

1010 гПа

12:00

+6

3 м/с

1010 гПа

15:00

+10

3 м/с

1009 гПа

18:00

+8

3 м/с

1009 гПа

21:00

+4

3 м/с

1009 гПа

Орша, Культура

Пра колеры аршанскага футболу

13.10.2024 20:18

237 праглядаў, 0 каментароў

Аўтар кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» піша пра традыцыйныя колеры.

Усяму свой колер. Яшчэ выбітны беларускі мастацтвазнаўца і паэт Міхал Анемпадыстаў гаварыў пра рознасць адценняў і колераў, іх адметнасць і значэнне для беларускай культуры. У кнізе «Колер Беларусі» Анемпадыстаў пісаў, што блакітны ў беларускай традыцыі мае некалькі значэнняў, гэтым колерам фарбавалі цэрквы, гэта абазначала і мару. Чорны колер у нашай традыцыі не меў адназначнага значэння жалобнасці і суму, часта ён абазначаў простасць у быце і памкненнях.

Менавіта блакітны і чорны колер з’яўляюцца традыцыйнымі і першымі колерамі аршанскага «Старту», які пакуль не вярнуўся да гістарычнай назвы, але ўвасоблены ў сучасным ФК «Ворша». Пра гэта піша аўтар кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» Арцём Сізінцаў.

«Мы пакуль ня ведаем, якія колеры былі ў самых раньніх аршанскіх камандаў. Але ведаем — карыстаючыся пратаколамі 1940-х, першымі дакумэнтамі, якія ўтрымліваюць такую інфармацыю, — якія колеры можна абагуліць словазлучэньнем „барвы аршанскага футболу“ — блакітны і чорны. У такіх строях (блакітныя кашулі, чорныя майткі) тады гуляў аршанскі „Лякаматыў“. Калі ў пачатку 1950-х ён перайшоў на чырвоныя кашулі і чорныя майткі ў якасьці галоўных, „блакітны верх — чорны ніз“ узяла сабе заснаваная ў 1951-м „Праца“ (пазьней — „Старт“, цяпер ён завецца „Воршай“).

Пры савецкай уладзе быў дэфіцыт практычна любых тавараў, таму пра захаваньне традыцый у спорце мова пайшла не адразу. Камандам часта загадамі зьверху зьмянялі назвы, а колеры на сэзон выбіраліся выпадкам у залежнасьці ад таго, якія спартовыя касьцюмы завезьлі ў краму „Спорттавары“ сёлета. Тканіны не былі надта якаснымі, а таму форма служыла адзін сэзон. Толькі ў Вышняй лізе СССР сапраўды існавала такая зьява, як „клюбныя колеры“. Таму аршанскія каманды, якія выступалі толькі на рэспубліканскім узроўні, пасьпелі пагуляць у самых розных колерах.

Аднак пры гэтым можна прасачыць тэндэнцыі. У кнізе „На ‘Старт’ і ў ‘Тэмпе’“ ёсьць цэлы разьдзел, прысьвечаны строям, у якіх гулялі раней. Дзякуючы працы мастакоў, мы маем выявы строяў розных гадоў.

У наш час мацуецца тэндэнцыя да пераемнасьці з колерамі, у якіх выступалі шпурлякісты мінулага.

Шануйце колеры мясцовага клюбу! Нашы — блакітны верх і чорны ніз».

Нагадаем, што на кнігу па гісторыі футболу на Аршаншчыне «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» працягваецца збор. Жыхары Беларусі могуць аформіць папярэдні заказ на кнігу крыптавалютай або карткамі замежных банкаў, апрача расейскіх.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра колеры аршанскага футболу

Аўтар кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» піша пра традыцыйныя колеры.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение