12:00

+12

7 м/с

984 гПа

15:00

+15

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Орша, Культура

Першы фэст

01.12.2019 13:15

3636 просмотров, 2 комментария

У Оршы адбыўся першы фестываль Караткевіча (фота).

Уладзіміра Караткевіча няма з намі ўжо 35 гадоў, аднак ідэя фестывалю славутага пісьменніка доўга лунала ў паветры і ніяк не магла ўвасобіцца ў рэальнасць. Аднак Беларускі ПЭН-цэнтр, аршанская філія ТБМ, Саюз беларускіх пісьменнікаў, 5 элемент і рэдакцыя нашага сайту, orsha.eu разам стварылі падзею, якая павінна стаць традыцыйнай для нашага горада. Удзельнікі фестывалю цягам усіх імпрэзаў, якія разгарнуліся на Аршаншчыне 30-га лістапада, падкрэслівалі значнасць асобы Караткевіча не толькі для яго роднага горада, але для ўсёй Беларусі, для нацыянальнай ідэі.

Пачаўся фэст са збору ўдзельнікаў у старажытных Смалянах, дзе часта бываў Караткевіч і натхняўся на новыя сюжэты. Смалянскі краязнаўца Віктар Мяжэвіч правёў змястоўную экскурсію па мясцінах, удзельнікі пабачылі Дамініканскі касцёл, Спаса-Прэабражэнскую царкву, замак «Белы Ковель» і наведалі смалянскія могілкі, дзе спачывае сям’я Занаў, у першую чаргу славуты арганізатар Таварыства філаматаў Тамаш Зан.

Пасля экскурсіі ў Смаляны ўдзельнікі адправіліся ў Оршу ў толькі што адчыненую «Цудоўную краму», а потым у музей Караткевіча, дзе яго дырэктар Ліна Гатоўская правяла экскурсію і распавяла мноства цікавых фактаў з біяграфіі пісьменніка. Госці Воршы ахвяравалі пэўную суму на патрэбы музея. А затым была яшчэ адна экскурсія — па вуліцы Караткевіча, якая да таго, як назвацца імем славутага яе жыхара называлася Вайнбергавым завулкам, Іваноўскага, Піваварнай, Варашылава, і Касманаўтаў. Удзельнікі фестывалю завіталі ў ласкава адчыненую хату Караткевіча,у якой ён пражыў некалькі гадоў. А затым быў праход да помніка Караткевічу і ўскладанне кветак і літаратурныя чытанні ў кафэ «Замкавае» з удзелам Андрэя Хадановіча, Уладзіміра Арлова, Яўгеніі Казловай, Марыі Мартысевіч, Таццяны Нядбай, Аляксандра Макарэвіча, Юрыя Нагорнага і іншых.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Першы фэст

У Оршы адбыўся першы фестываль Караткевіча (фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение