03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Орша, Культура

Гадавіна Магдэбургскага права

13.12.2019 09:42

3133 просмотра, 1 комментарий

Застаецца год да юбілею «чатырох стагоддзяў» з дня атрымання Оршай права на самакіраванне.

Права на самакіраванне з'яўлялася важным і неад'емным для свайго часу, каб горад самастойна развіваўся і існаваў, мог абараняцца, а яго ўлады мелі неабходныя паўнамоцтвы. Прывілей на наданне Магдэбургскага права, якое называецца так у гонар горада Магдэбург у Нямеччыне, дзе й было запачаткавана, Оршы надаў кароль польскі, вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза. У 1609 і 1611 гадах ён быў ў Оршы падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. Будучы адданым каталіком, зрабіў тут багатыя ўкладанні ў езуіцкі калегіум. Але найперш Жыгімонт ІІІ Васа за працяглы час свайго кіравання неаднойчы надаваў граматы і прывілеі жыхарам Оршы.

Конны партрэт Жыгімонта ІІІ Вазы. Карціна П.П. Рубенса.

Менавіта ён 13 снежня 1620 года падпісаў прывілей на наданне Оршы Магдэбургскага права. Тады ж атрымалі аршанцы і сучасны герб горада. Некалькі гадоў таму цудоўныя вялікафарматныя копіі партрэтаў Жыгімонта ІІІ Васы падараваў Оршы грамадзянін Польшчы, даследчык нашай мінуўшчыны Ежы Чаеўскі. Хацелася, каб партрэт караля, надаўшага гораду самакіраванне, ўпрыгожыў калі не сцены кабінета мэра (як прапаноўваў меценат, праўда, мэра ў нас няма), а хаця б экспазіцыю музея гісторыі і культуры ці аднойленага езуіцкага калегіума (тут ён як раз і вісіць), — пісаў у сваім матэрыяле "Як аршанцы ледзь не сталі шведамі" гісторык Віктар Лютынскі.

На дадзены момант, як падкрэсліваюць прыхільнікі гарадскога самакіравання, беларускія гарады пазбаўлены неабходнай самастойнасці. Толькі зусім дробная частка пытанняў сапраўды вырашаецца ў горадзе без усялякіх "узгадненяў" ды "ўхвалаў" з боку абласных і агульнанацыянальных уладаў. Аршанцы не выбіраюць кіраўніка горада, ён прызначаецца зверху. Гараджане маюць вельмі слабы ўплыў на тое, што дзеецца ў горадзе. А чыноўнікі не з'яўляюцца самастойнымі фігурамі, яны часта хочуць, а часам вымушаныя кіравацца воляй, якая дыктуецца ім згары.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Гадавіна Магдэбургскага права

Застаецца год да юбілею «чатырох стагоддзяў» з дня атрымання Оршай права на самакіраванне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение