Каля́ды (ад лац. "Calendae" (календы) — назва першага дня кожнага месяца ў рымлянаў) — народнае зімовае сьвята дахрысціянскага паходжання, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і святкаванняў займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркаванае да рэлігійных сьвятаў Раства Хрыстова і Вадохрышча. Шэраг аршанцаў адзначае дзень 25 снежня. Для шэрагу хрысціянскіх вернікаў менавіта 25 снежня — нараджэнне Хрыстовае.
Акрамя таго, напярэдадні ў габрэяў, якія здаўна жывуць у Оршы, пачалася Ханука. Свята было ўстаноўлена ў II стагоддзі да н.э. у памяць пра ачышчэнне Храма, асвячэнне ахвярніка і аднаўленне храмавай службы Макавеяў, якія рушылі за разгромам і выгнаннем з Храмавай гары грэка-сірыйскіх войскаў і іх габрэйскіх саюзнікаў у 165 годзе да н.э. Сёлета свята пачалося 22 снежня і працягнецца да 30 снежня.