00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Кватэра Караткевіча і піва

22.05.2020 18:38

5127 просмотров, 0 комментариев

Вядомая кампанія выкарыстала ў сваёй гісторыі адрас Уладзіміра Караткевіча.

Усім вядомы менскі адрас Уладзіміра Караткевіча, па якім ён пражыў нямала гадоў і напісаў некалькі твораў. Гэта дом № 36 па вуліцы Карла Маркса. Кампанія "Наша піва", якая арыентуецца на беларускую культуру і шануе сваё, напісала пра гэта цэлую гісторыю, далучыўшы туды сваіх герояў Себасцьяна і Коку.

У госці да Караткевіча

Сёння Себасцьян і Кока пачалі падрыхтоўку да выходных: узялі ў “Нашым піве” па пары літрасікаў Лідскага і ІПЫ ад Шэпарда ды пайшлі пасядзець у дворык дома на Карла Маркса. Чаму менавіта туды? Для сяброў гэта сакраментальнае месца ў цэнтры. Тут, у доме №36, з вясны 1973 года жыў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Адсюль ён сыйшоў у апошняе падарожжа ў 1984.

Кватэра Караткевіча – чароўнае месца. Зараз там жыве пляменніца пісьменніка Алена з мужам. Дзякуючы ім кабінет Уладзіміра Сямёнавіча захаваўся фактычна ў тым жа выглядзе, у якім быў пры жыцці нашага генія. Няшмат каму шчасціла пабываць там (у аднаго з нашых герояў атрымалася) – неверагодная атмасфера. Хвалюючае пачуцце наступае ўжо пры ўваходзе ў пад’езд, дзе захаваліся зэдлікі, якія Уладзімір Сямёнавіч ставіў для сваёй мамы, калі ёй ужо цяжка было падымацца лесвіцамі. Потым тая самая кватэра, той самы кабінет. Пагоня, Каліноўскі, Багдановіч на сценах. Вялікая кніжная паліца пісьменніка, якую, акром кніг, упрыгожвае мноства ўсялякіх штуковін – скульптуркі, чорцікі, ракушкі, цмокі, марскія зоркі, выявы бравага салдата Швейка, прывезеныя з Чэхіі. Канапа і стол пісьменніка, на якім нараджаліся бессмяротныя тэксты нашай гісторыі.

Перад паходам у “Наша піва” Себасцьян і Кока падрыхтавалі для вас невялікую падборку рэпартажаў і відэа, праз якія можна трошку адчуць атмасферу таго чароўнага месца. Самае мілае, напэўна – відэа Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна “Калі ідуць на абардаж” на верш Уладзіміра Сямёнавіча, знятае ў тым самым пакоі.

- Эх, Кока, як можа быць так, што ў Мінску няма нармальнага манументальнага помніка Караткевічу, - уздыхнуў Себасцьян.

- Алень, ты плаціў за Пілснер, а п’еш маю ІПУ!!!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Кватэра Караткевіча і піва

Вядомая кампанія выкарыстала ў сваёй гісторыі адрас Уладзіміра Караткевіча.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение