12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Общество

Замест Оршы — камера

28.08.2020 09:43

5945 просмотров, 35 комментариев

Аршанцу на 6 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь. І такое магчыма.

Жыхар расейскага Санкт-Пецярбурга Міхаіл Дарожкін прыехаў у родную Оршу, асноўнай мэтай было паставіць помнік на магіле дзеда, які памёр летась. Таксама ён быў транзітам у Менску ў аднакласніка, каб дапамагчы яму рабіць рамонт. Тады акурат пачыналіся пратэсты супраць дыктатуры Лукашэнкі. Міхаіл фатаграфаваў на вуліцах цэнтра беларускай сталіцы, і там яго затрымалі міліцыянты. Прычым спачатку адпусцілі, накіравалі на вакзал, бо ён паказаў квіткі на Оршу, а затым дагналі і затрымалі. Як прызнаецца Дарожкін, амапаўцы звярнулі асаблівую ўвагу на яго тактычныя боты. Сам жа Міхаіл ходзіць у іх амаль цэлы год. Сваю гісторыю ён распавёў выданню Фонтанка.ру. З'ехаць у Оршу Дарожкін так і не паспеў, яго адправілі на Акрэсціна, прыняўшы за найміта — тады ў сіле былі словы Лукашэнкі пра расейскіх баевікоў, якія нібыта хочуць дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі (неўзабаве словы змяніліся на баевікоў з іншых краін). У выніку Дарожкін правёў у ізалятары 14 дзён, на яго ціснулі з мэтай атрымалць подпісы на трох пратаколах. Прычым у адным з іх было напісана, што Міхаіл нібыта патрабаваў свабоды Мікалаю Статкевічу, хаця ён, прыезджы з Расеі, нават не ведае, хто гэта такі, паколькі не надта цікавіцца палітыкай, тым больш беларускай.

Дарожкін кажа, што за першыя дні яго нават не кармілі, даючы толькі ваду. Яго асабіста не білі, а вось стогны жорстка збітых у ізалятары людзей ён чуў. Больш за тое — палова тых, хто сядзеў з ім, мелі траўмы і гузакі ад збіццяў. З забаронай на ўезд на 6 гадоў у Беларусь усё проста — Дарожкін ужо даўно грамадзянін Расеі. Такім чынам, звычайная паездка ў Оршу апынулася 14-суткавым зняволеннем для грамадзяніна чужой краіны, і ён пабачыў, як прызнаецца сам, тое, што ў зняволеных у Беларусі няма ніякіх правоў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Замест Оршы — камера

Аршанцу на 6 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь. І такое магчыма.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение